У Доме футбола ў Менску прайшло лёсаванне першага раўнда – 1/64 Кубка Беларусі па футболе розыгрыша ў сезоне 2025/2026 гадоў. Папярэдне «Мёры» аўтаматычна выходзяць у 1/32 фінала, а іншыя пары выглядзяць наступным чынам.

Берасцейская вобласць:
Стэнлес (Пінск) – Атлант (Кобрын)
ФСК-Крэчэт (Бяроза) – Новая Прыпяць (Альшаны)
Інфарм (Менск) – Камунальнік (Белаазёрск)
Іванава – Надзея (Баранавіцкі р-н)
Агра-Пелішча (Камянец) – Івацэвічы-ДзЮСШ
Віцебская вобласць:
Полацк-2019 – Ніва (Талачын)
Газавік (Віцебск) – ФСК-Паставы
Гомельская вобласць:
МНПЗ (Мазыр) – ГАЛХУ (Гомель)
Гарадзенская вобласць:
Масты – Ашмяны
ФСК Шчучын – Д-Медыя (Менск)
Нёман-Белкард (Гародня) – Свіслач
Магілёўская вобласць:
Тэхнолаг-БДУТ (Магілёў) – Атам (Магілёў)
Друць (Бялынічы) – Горкі
Менск:
Ураджайная (Менскі р-н) – Крумкачы
Энэргетык-БДУ – БДУ
Гульні гэтых параў пройдуць з 9 па 11 траўня.
Намінальным гаспадаром фіналу Кубка Беларусі па футболе ў сёлетнім розыгрышы стане пераможца пары «Віцебск» – «Нёман» (першы матч: 0:3). Фінал пройдзе 24 траўня ў Гародні на стадыёне ЦСК «Нёман». Час правядзення матча стане вядомы пазней. Другі фіналіст вызначыцца ў пары «Тарпеда-БелАЗ» – «МЛ» (першы матч: 0:0).
Учора прайшлі матчы першага круга турніру Mutua Madrid Open WTA 1000 у Мадрыдзе з удзелам беларускіх тэнісістак. Прызавы фонд якога складае – 8 963 700 даляраў. Экс-першая ракетка свету, а цяпер 48-ы нумар рэйтынгу Вікторыя Азаранка згуляла з прадстаўніцай Сербіі Вольгай Данілавіч, якая займае 34-ы радок у рэйтынг-лісце. І саступіла па суме двух сэтаў 4:6, 2:6.
Аляксандра Сасновіч №110 ў рэйтынгу таксама ўжо згуляла супраць №62 Эн Лі з ЗША. І таксама саступіла той у двух сэтах 3:6, 2:6. Беларуска выйшла ў асноўную сетку пасля паспяховага выступлення ў кваліфікацыі. У наступным раўндзе ў 1/32 фіналу ў барацьбу ўступіць першая ракетка сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка, якая праэкзаменуе 76-ю ракетку расейку Ганну Блінкову. Нагадаем, што як беларускія, так і расейскія тэнісісты выступаюць пад нейтральным сцягам. Турнір прадоўжыцца да 4 траўня
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






