Ужо трэці «Кубак Івуліна» адбудзецца ў Варшаве ў гэтую суботу, 19-га кастрычніка. Упершыню аматарскі футбольны турнір прайшоў у 2022 годзе ў знак салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Івуліным і іншымі зняволенымі. Цяпер жа ў падзеі прыме ўдзел 24 каманды з розных гарадоў і краін.

Распавядае Аляксандр Івулін:
– Будуць беларускія каманды. Гэта гарады – Варшава, Гданьск, Уроцлаў, Беласток, Бяла-Падляска, Кракаў, Вільня. Атрымліваецца такі чэмпіянат сярод беларусаў, якія па зразумелых прычынаў з’ехалі з краіны. Будуць каманды з Польшчы, будзе каманда з Украіны. І вельмі крута, што гэтая гісторыя мае працяг. У першую чаргу, мне здаецца, што гэтая гісторыя не пра тое, што Саша Івулін такі малайчына, а гэта пра тое, што ў Беларусі ўсё яшчэ не заканчваецца татальны «трындзець» з правамі чалавека.
Плануецца, што частка сродкаў ад турніру будзе накіраваная на дапамогу палітвязням.
“Кубак” пройдзе на пляцоўцы Bemowski Center Football. У падзеі, як распавёў Аляксандр Івулін, таксама прымуць удзел дэмакратычная лідарка Беларусі і міністр спорту Польшчы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






