BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кубак Івуліна ў Варшаве

У суботу, 19 кастрычніка, у Варшаве згуляюць III «Кубак Івуліна».

Дата: 19 кастрычніка. Час: 11:00 (час мясцовы).

Месца: Bemowski Center Football, ul. Obrońców Tobruku 11, Варшава. 

У 2022 годзе гэты аматарскі футбольны турнір быў арганізаваны на знак салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Івуліным (выйшаў на волю летась) і тысячамі іншых палітвязняў беларускіх турмаў. 

Унёсак для ўдзелу з каманды — 300 злотых. Усе грошы будуць накіраваны на арганізацыю турніру, а рэшта сродкаў — на дапамогу палітвязням. 

Збірайце і рэгіструйце каманду па спасылцы. Рэгістрацыю закрыюць, як толькі набяруць дастатковую колькасць каманд (сёлета разлічваюць на 24).

Арганізатары