Беларуска Анастасія Куляшова выступіць у вячэрняй праграме на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе ў Будапешце. На старце трэцяга дня спаборніцтваў Куляшова выступіла на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем сярод жанчын, удзел у гэтай дысцыпліне прынялі 35 дзяўчат.

У другім папярэднім заплыве з чатырох Анастасія заняла шостае месца з вынікам 59,82 секунды. Гэта дазволіла беларусцы замкнуць спіс шаснаццаці найлепшых спартовак, якія працягнуць выступы ў вячэрніх паўфіналах.
Таксама на паўфінальнай стадыі на паўсотні на спіне паплыве Анастасія Шкурдай, у гэтым жа відзе праграмы ў мужчын Рыгор Пякарскі не змог пераадолець адборавы бар’ер.
Дубль Пінчука дапамог зборнай Беларусі атрымаць валявую перамогу над Казахстанам
У Санкт-Пецярбургу скончыўся матч Кубка Першага канала па хакеі, у якім зборная Беларусі сустракалася з камандай Казахстана. Сустрэча на “СКА Арэне” завяршылася перамогай зборнай Беларусі з лікам 3:1.
На сёмай хвіліне першага перыяду Аляксандр Барысевіч адкрыў лік у сустрэчы. У другім перыядзе каманды абышліся без закінутых шайб. У трэцім перыядзе Віталь Пінчук зраўняў лік, а затым і вывеў зборную Беларусі наперад, аформіўшы дубль. На 14-й хвіліне Вадзім Мароз зрабіў лік 3:1.
Ягор Карцоў пакінуў “Дынама-Брэст” і вярнуўся ў “Ленінградзец”
Форвард берасцейскага “Дынама” Ягор Карцоў пасля заканчэння арэнды вярнуўся ў “Ленінградзец”. У вышэйшай лізе-2024 расейскі нападнік правёў 24 матчы, у якіх аформіў 16+6 па сістэме “гол+пас”. “Ленінградзец” займае трэцяе месца ў групе А расейскай Другой лігі.
Менскае “Дынама” згуляе з футбалістамі “Ларна” ў Лізе канферэнцый
Футбалісты менскага “Дынама” правядуць сёння перадапошні матч агульнага этапа Лігі канферэнцый УЕФА. У намінальна хатнім паядынку 5-га тура ў азербайджанскім Сумгаіці дынамаўцы сустрэнуцца з паўночнаірландскім “Ларнам” (пачатак гульні ў 20.45 па беларускім часе). Сустрэчу двух аўтсайдараў будзе судзіць казахстанская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Саят Карабаеў. Абедзве каманды пакуль не набралі ніводнага ачка ў гэтым турніры. Таксам сёння футбалісты “Чэлсі” згуляюць у Алматы супраць футбалістаў “Астаны”, у складзе якой выступае адзін з лідараў зборнай Беларусі Макс Эбонг. У чатырох папярэдніх турах клуб з казахстанскай сталіцы набраў 4 ачкі (1 перамога, 1 нічыя, 2 паразы) і займае 23-е месца сярод 36 удзельнікаў турніру.
Беларускае Радыё Рацыя