7 лістапада ў Еўропе прайшло вельмі шмат матчаў еўрапейскіх футбольных кубкаў.
У Лізе канферэнцый варшаўская “Легія” разграміла на сваім полі чэмпіёна Беларусі – менскае “Дынама” – 4:0. Па два мячы забілі Лукіньяс і Марк Гуаль.
У гэтым жа турніры беластоцкая “Ягелонія” прымала на сваім стадыёне нарвежскі “Мольдэ”. Чэмпіён Польшчы правёў адзін з сваіх лепшых матчаў у сезоне і перамог 3:0. Галы на рахунку Афіміка Пулулу і Крыстофера Хансэна – два.
І “Легія” і “Ягелонія” пасля трох тураў набралі максімальныя 9 ачкоў і ідуць у турнірнай табліцы Лігі канферэнцый сярод лідараў на 2-м і 3-і месцах. Наперадзе па лепшай розьніцы мячоў толькі лонданскі “Чэлсі”.
Беларускае Радыё Рацыя