«Легія» Іллі Шкурына ўпусціла перамогу ў матчы супраць «Матора» 3:3. Беларус выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч, але не здолеў адзначыцца. На рахунку Шкурына тры ўдары па браме, усе міма. «Легія» застаецца на 4-м месцы ў турнірнай табліцы.

«Іслач» і «Нёман» парушылі правілы падчас серыі пенальці — АБФФ рыхтуе пакаранне
АБФФ расследуе парушэнні, дапушчаныя «Іслаччу» і «Нёманам» у серыі пенальці ў матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі (0:0, пен. 2:4). Абедзве каманды зрабілі замены, якія парушаюць правілы. Пакаранне будзе вызначана пасля пасяджэння дысцыплінарнага камітэта 13 сакавіка. Вынік сустрэчы застанецца нязменным, але санкцыі закрануць не толькі клубы, але і суддзяў.
Зборная Беларусі па пляжным футболе прапусціла восем галоў ад Амана
Зборная Беларусі па пляжным футболе саступіла ў таварыскім матчы супраць Амана 5:8. Галы за беларусаў забілі Брышцель, Дрозд і Чайкоўскі, а Гапон аформіў дубль. У першым матчы Беларусь перамагла Аман 5:1.
«Юнацтва» і «Гомель» павялі ў серыях плэй-оф экстралігі
«Юнацтва» выйграла другі матч серыі плэй-оф супраць «Лакаматыва» 3:1 і павялічыла лік у серыі да 2:0. «Гомель» таксама ўзяў верх над «Металургам» у другім матчы (2:1 у авертайме) і павёў у серыі 2:0. Наступныя сустрэчы пройдуць 12 і 14 сакавіка.
Протас узначаліў рэйтынг карыснасці ў НХЛ
Аляксей Протас з «Вашынгтона» стаў лідарам НХЛ па паказчыку карыснасці пасля пераможнага матча супраць «Сіэтла» (4:2). Беларускі форвард зарабіў «+2» і давёў свой вынік да «+35», дзякуючы чаму падзяліў першае месца з Брэйдэнам Макнэбам з «Вегаса».
Волкава з менскага «Дынама» дыскваліфікавалі на матч КХЛ і аштрафавалі
Аляксандр Волкаў з «Дынама» атрымаў дыскваліфікацыю на адзін матч КХЛ за парушэнне правілаў у матчы супраць «Куньлуня». Таксама хакеіст быў аштрафаваны. Волкаў правёў 136 матчаў запар без пропускаў, але серыя перарвалася з-за дыскваліфікацыі.
Мацкевіч узяў срэбра на Кубку свету па боксе
Беларускі баксёр Андрэй Мацкевіч стаў другім на міжнародным турніры «Жамчужына Адрыятыкі» ў чарнагорскай Будве. У фінале ў вазе да 80 кг ён саступіў расейцу Уладзіславу Лаўрыненку.
Свёнтэк лёгка выйшла ў наступны раўнд у Індыян-Уэлсе
Другая ракетка свету Іга Свёнтэк разграміла ўкраінку Даяну Ястрэмскую 6:0, 6:2 у трэцім крузе турніру WTA у Індыян-Уэлсе. Сустрэча працягвалася крыху больш за гадзіну. У наступным матчы Свёнтэк сустрэнецца з пераможцай пары Мухава — Сінякава.
Беларускае Радыё Рацыя