
фота ФК “Кайрат”
Учора ў Менску Асацыяцыя Беларуская федэрацыя футбола правяла цырымонію «Зорны мяч 2025» – падвядзенне вынікаў сезона ў беларускім футболе.
Найлепшым футбалістам Беларусі 2025 года прызнаны Валер Грамыка.
У гэтым годзе 28-гадовы атакуючы паўабаронца зборнай Беларусі і клуба «Кайрат» з Алматы стаў чэмпіёнам Казахстана, прабіўся разам са сваёй камандай у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. А таксама забіў гол і аддаў трапную перадачу за зборную Беларусі ў выязной гульні супраць моцнай зборнай Даніі.
Сам Грамыка на цырымонію ў Менск не прыляцеў, з-за занятасці ў «Кайраце» ў падрыхтоўцы да наступнага матча Лігі чэмпіёнаў. Таму прыз за яго атрымалі бацькі.
Па выніках апытання ён набраў 890 балаў (247 першых месцаў, 69 другіх і 11 трэціх).
Другое месца заняў яго аднаклубнік і абаронца зборнай Аляксандр Мартыновіч – 514 ачкоў (71, 129, 43), трэцяе – галкіпер зборнай і балгарскага ЦСКА Фёдар Лапавухаў – 234 (12, 56, 86).
У дзясятку лідараў таксама ўвайшлі:
4. Брамнік «МЛ Віцебск» Павел Паўлючэнка – 81 бал.
5. Абаронца «МЛ Віцебск» Захар Волкаў – 44.
6. Паўабаронца «Славіі» Андрэй Салавей – 44.
7. Нападнік «Іслачы» Аляксандр Шасцюк – 43.
8. Паўабаронца «МЛ Віцебск» Руслан Лісаковіч – 32.
9. Паўабаронца грэцкага «Астэраса» Яўген Яблонскі – 28.
10. Паўабаронца казахскай «Астаны» Макс Эбонг – 25.
Найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі прызнаны брамнік клуба «МЛ Віцебск» Павел Паўлючэнка, які правёў 17 «сухіх» матчаў і стаў чэмпіёнам краіны.
Найлепшы трэнер чэмпіянату Беларусі 2025 года — Іван Біёнчык. Гэта другое падобнае прызнанне для 40-гадовага коўча. Першае адбылося ў 2021 годзе.
У гэтым сезоне Біёнчык прывёў «Славію» да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі і вывеў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі.
Трэнер таксама быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Беларусі.
У міні-футболе найлепшымі гульцамі года сталі – галкіпер нацыянальнай зборнай і каманды «Сталіца» Аляксей Лукша і Міраслава Зубко. Адзначым, што асноўнай працай Аляксея з’яўляецца ІТ.
Найлепшым пляжным футбалістам Беларусі 2025 года прагназавана стаў лідар зборнай Ігар Брышцель. Беларускія пляжнікі сёлета заваявалі срэбра чэмпіянату свету.
Найлепшай футбалісткай, бамбардзірам і форвардам ЧБ сярод жанчын стала Вікторыя Валюк (ЖФК «Мінск»).
Найлепшы трэнерам – Юрый Малееў (ЖФК «Дынама-БДУФК»).
Найлепшым брамнікам – Дар’я Вінаград («Дынама-Брэст»).
Найлепшай абаронцай – Дар’я Гаршкова («Дынама-БДУФК»).
Найлепшай паўабаронцай – Лізавета Пінчук (ЖФК «Днепр-Магілёў»).
Уладальнікам прыза «Справядлівай гульні» прызнана менскае «Дынама».
Гульцы сталічнай каманды атрымалі 38 жоўтых і 2 чырвоныя карткі ў мінулым сезоне.
Амін Кургхелі ўпершыню ў кар’еры прызнаны найлепшым арбітрам ЧБ. Віктар і Андрэй Гецікавы сталі найлепшымі асістэнтамі.
Найлепшым нападнікам і бамбардзірам чэмпіянату Беларусі стаў Аляксандр Шасцюк (ФК «Іслач»).
Уладальнікам узнагароды імя Міхаіла Вяргеенкі як найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі стаў Павел Паўлючэнка (ФК «МЛ Віцебск»). Гэта для яго другая статуэтка.
Найлепшы абаронца чэмпіянату – Захар Волкаў («МЛ Віцебск»).
Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту абавязалі дапусціць беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў.
У пачатку лістапада Беларускі лыжны саюз падаў апеляцыю на рашэнне Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборду (FiS) адносна нядопуску беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў спаборніцтвах і адбору на Алімпійскія гульні 2026 года.
26 лістапада адбыліся слуханні. А 2 снежня CAS (Спартовы арбітражны суд) вынес рашэнне адмяніць пастанову ад 21 кастрычніка 2025 года паколькі яна забараняе выступаць на спаборніцтвах і кваліфікацыйных спаборніцтвах, прызнаных Міжнароднай федэрацыяй лыжнага спорту і снаўборду, беларускім спартоўцам, якія адпавядаюць крытэрам, устаноўленым Міжнародным алімпійскім камітэтам для ўдзелу як індывідуальных нейтральных спартоўцаў (AIN) на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года ў Мілане і Карціна-д’Ампеца.
Такім чынам, беларускія лыжнікі, фрыстайлісты і тыя, хто адпавядае крытэрам МАК як незалежныя спартоўцы, павінны быць дапушчаныя FIS да ўдзелу ў кваліфікацыйных мерапрыемствах і адбору на Алімпійскія гульні 2026 года.
Менавіта фрыстайл быў той дысцыплінай, у якой беларусы рэгулярна бралі медалі на зімовых Алімпіядах — агулам восем узнагарод пачынаючы з 1998 года. Тады на Алімпіядзе ў Нагана бронзу ўзяў Дзмітрый Дашчынскі.
На апошняй Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 годзе Ганна Гуськова заваявала срэбра, у Пхёнчхане ў 2018 годзе — золата, а ў 2014 годзе ў Сочы золата выйгралі Антон Кушнір і Ала Цупер.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць з 10 па 26 лютага ў італьянскім Мілане і Карціна-д’Ампеца.
Па-за Алімпіядай і афіцыйнымі міжнароднымі спаборніцтвамі па-ранейшаму застаюцца беларускія біятланісты ды хакеісты.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя




