BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ліга чэмпіёнаў: Гарачы вечар у Бруге

Ліга чэмпіёнаў

Учора на футбольных палях Старога свету былі згуляныя заключныя матчы 4 тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Кіпрыёцкі «Пафас» мінімальна дома перамог гішпанскі «Вільярэал» з лікам 1:0.
Адзіны мяч на 46-й хвіліне гульні забіў Люкасэн.
Для кіпрыётаў гэта першая ў гісторыі клуба перамога ў рамках асноўнага этапа Лігі чэмпіёнаў.
Азербайджанскі «Карабах» згуляў унічыю 2:2 з ангельскім «Чэлсі».
Нідэрландскі «Аякс» быў біты турэцкім «Галатасараем» з лікам 0:3. Усе галы стамбульцы забілі ў другой палове гульні.
Партугальская «Бенфіка» таксама ў другім тайме на сваім полі саступіла з лікам 0:1 нямецкаму «Байеру».
Ангельскі «Манчэсцер Сіці» з буйным лікам 4:1 перамог нямецкую «Барусію» з Дортмунда.
Французскі «Алімпік Марсэль» саступіў на сваім полі 0:1 італьянскай «Аталанце». Пры гэтым бергамаскі спачатку на 14 хвіліне не рэалізавалі пенальці і толькі на 90 хвіліне здолелі дабіцца перамогі.

Ангельскі «Ньюкасл» з лікам 2:0 быў мацнейшым за гішпанскі «Атлетык» з Більбаа.

Горача ўчора было ў бельгійскім Бруге. Спачатку тэмпераментныя каталонскія фанаты спалілі там гарадскі аўтобус. А пасля «Бруге» і «Барселона» ўжо на полі стадыёна «Яна Брэйдэля» зладзілі «перастрэлку» галамі.
Спачатку на 6 хвіліне лік адкрылі гаспадары. Пасля на 8 хвіліне госці лік параўнялі. Пасля на 17 хвіліне наперад выйшлі ізноўку гаспадары. Пасля на 61 хвіліне госці ізноў лік параўнялі – 2:2. Праз тры хвіліны гаспадары зноў выйшлі наперад – 3:2. І на 77 хвіліне бружане знову забілі гол, што праўда – у свае вароты. І такім чынам – нічыя 3:3. Вось такі неспакойны быў учора «Вечар у Бруге».
Казахскі «Кайрат» не змог утрымаць нічыю на аджываючым свае апошнія матчы стадыёне «Сан Сіра» ў Мілане і саступіў з лікам 1:2 мясцоваму «Інтэру». Беларускі паўабаронца Валер Грамыка выйшаў у стартавым складзе «Кайрата» і быў заменены ў перапынку гульні.

Такім чынам 8-ка мацнейшых камандаў Лігі чэмпіёнаў на экватары асноўнага групавога этапу выглядае наступным чынам: «Баварыя», «Арсенал», «Інтэр», «Манчэсцер Сіці», «ПСЖ», «Ньюкасл», «Рэал Мадрыд» і «Ліверпуль».

Узгаданы вышэй беларускі хаўбэк «Кайрата» Валер Грамыка блізкі да пераходу ў чэмпіянат Турцыі, паведамляе Legalbet.kz.
Па інфармацыі крыніцы, у гульца ёсць цікавыя варыянты працягу кар’еры ў турэцкай Суперлізе, таму ён не спяшаецца падаўжаць з клубам кантракт, тэрмін якога заканчваецца ў канцы гэтага года.
28-гадовы беларус перайшоў у клуб з Алматы ў ліпені мінулага года. У бягучым сезоне ён правёў за клуб 39 сустрэч ва ўсіх турнірах, забіў шэсць галоў і аддаў адзінаццаць галявых перадач. Разам з «Кайратам» Грамыка стаў чэмпіёнам Казахстана.
Партал Transfermarkt ацэньвае Грамыку ў 1,2 мільёна еўра.

У беларускай хакейнай Экстралізе учора былі згуляныя заключныя матчы 21 тура.
Наваполацкі «Хімік» у серыі пасляматчавых булітаў быў мацнейшым за салігорскі «Шахцёр» і перамог з лікам 3:2.

З лікам 4:1 «Ліда» на выездзе перамагла «Гомель».
«Дынама-Маладэчна» з лікам 4:3 перайграла аршанскі «Лакаматыў».
Жлобінскі «Металург» мінімальна 1:0 абыграў лідара чэмпіяната – менскае «Юнацтва». Якое, ня гледзячы на гэта, з 36 ачкамі па-ранейшаму знаходзіцца на першым радку. На другім месцы – «Дынама-Маладэчна», у якога на адзін бал меней. І на трэцім радку з 32 баламі размясцілася «Ліда».

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай Хакейнай Лігі «Філадэльфія» сустракалася з «Манрэалем»» і па булітах перамагла з лікам 5:4.
Беларускі брамнік «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў застаўся на лаве запасных.
У актыве Коласава 2 гульні, 0 перамог, каэфіцыент надзейнасці 1.62 і 92,9% адбітых кідкоў.
«Філадэльфія» пасля 13 матчаў з 15 ачкамі займае восьмае месца ва Усходняй канферэнцыі.
«Каларада» Іллі Салаўёва аказаўся мацнейшым за «Тампа-Бэй» з лікам 3:2. Беларускі абаронца не быў уключаны ў заяўку на матч.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя