BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ліга чэмпіёнаў: італьянскія клубы пакідаюць гонку, «Баварыя» і «Бенфіка» ідуць далей

Футбольная Ліга чэмпіёнаў набірае абароты, і першыя матчы плэй-оф прынеслі нечаканыя вынікі. Два італьянскія гранды — «Мілан» і «Аталанта» — пакінулі турнір, саступіўшы супернікам у стыкавых сустрэчах. Міланцы не здолелі перамагчы «Феенорд», прайграўшы на выездзе 0:1 і не змаглі даціснуць суперніка дома 1:1. «Аталанта» таксама не здолела справіцца з «Бруге», прайграўшы абодва паядынкі — 1:2 у Бельгіі і 1:3 у родных сценах. Тым часам «Баварыя» ледзь не страціла шанец на праход далей: у Мюнхене нямецкі клуб выратаваўся ад паразы супраць «Селтыка» на 94-й хвіліне 1:1, што дазволіла яму выйсці ў 1/8 фіналу пасля перамогі ў Глазга 2:1. «Бенфіка» пасля гасцявога поспеху над «Манака» 1:0 утрымала перавагу дома, згуляўшы ў баявую нічыю 3:3. Сёння вызначацца астатнія ўдзельнікі 1/8 фіналу. «Рэал» паспрабуе захаваць перавагу пасля валявой перамогі над «Манчэстар Сіці» 3:2, «ПСЖ» у Парыжы згуляе супраць «Брэста», «Барусія» сустрэнецца са «Спортынгам», а «Ювентус» правядзе гасцявы матч супраць ПСВ пасля хатняй перамогі 2:1.

«Барселона» хоча захаваць Левандоўскага да 2027 года

Каталонская «Барселона» рыхтуецца да працягнення кантракту з польскім форвардам Робертам Левандоўскім. Клуб разглядае магчымасць падоўжыць пагадненне да 2027 года. Па інфармацыі іспанскіх СМІ, аўтаматычнае падаўжэнне да 2026 года адбудзецца, калі Левандоўскі згуляе не менш за 55% матчаў у сезоне. Пры гэтым кіраўніцтва каталонцаў хоча захаваць вопытнага нападніка яшчэ на адзін год, улічваючы яго высокі ровень гульні і ўплыў на каманду. У новым кантракце таксама будуць прапісаны бонусы за дасягненне пэўных вынікаў. Левандоўскі, са свайго боку, цалкам задаволены праектам «Барселоны» і гатовы працягнуць кар’еру пад кіраўніцтвам Ханса-Дзітэра Фліка.

«Хімік» забяспечыў месца ў плэй-ін беларускай хакейнай экстралігі

У беларускім хакейным чэмпіянаце наваполацкі «Хімік» пасля перамогі над «Авіатарам» 4:1 гарантаваў сабе месца ў раўндзе плэй-ін. Таксама «Лакаматыў» у авертайме абыграў «Брэст» 3:2, дзякуючы дакладнаму кідку Антона Савельева. Цяпер камандзе з Оршы засталося набраць толькі адно ачко, каб таксама трапіць у плэй-ін. «Юнацтва» мінімальна перамагло «Славуціч» 2:1, а «Гомель» без праблем абыграў «Магілёў» 4:1.

Швейцарскі «Цюрых» заваяваў хакейную Лігу чэмпіёнаў

Каманда «Цюрых Лайонс» стала пераможцам хакейнай Лігі чэмпіёнаў, заваяваўшы тытул у фінале супраць «Фер’естада» 2:1. Пераможную шайбу аформіў Свен Андрыгета, які двойчы адзначыўся ў гульні. Шведы змаглі адказаць толькі адным дакладным кідком, але на большае іх не хапіла. Для «Цюрыха» гэта другі тытул у гісторыі, першы быў заваяваны ў 2009 годзе. Лідарам па перамогах у Лізе чэмпіёнаў застаецца «Фрэлунда», якая святкавала поспех чатыры разы.

Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу турніру WTA-1000 у Дубаі

Першы нумар сусветнага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка працягвае паспяховыя выступы ў Дубаі. У матчы 1/16 фіналу яна ўпэўнена перамагла расіянку Вераніку Кудзерметаву 6:3, 6:4 і выйшла ў наступны раўнд. Наступнай суперніцай беларускі стане датчанка Клара Таусон. У выпадку перамогі Сабаленка можа сустрэцца з Ігай Свёнтак, якая напярэдадні выбіла з турніру Вікторыю Азаранку 6:0, 6:2.

Беларускае Радыё Рацыя