
11 сакавіка былі згуляныя чарговыя матчы першай стадыі астатніх матчаў 1/8 футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Нямецкі «Баер» у Леверкузене згуляў унічыю 1:1 з ангельскім «Арсеналам» з Лондана.
Нарвежскі «Будзё/Глімт» прадказальна на сваім хатнім «пластамасавым» запалярным полі перайграў партугальскі «Спортынг» з лікам 3:0.
Дзеючы ўладальнік Кубка – францужскі «ПСЖ» з лікам 5:2 перайграў ангельскі «Чэлсі» з Лондана.
Гішпанскі «Рэал» з Мадрыда быў мацнейшам за «Манчэсцер Сіці» з лікам 3:0. Тут цягам першага тайма хет-трыкам адзначыўся паўабаронца мадрыдцаў Федырыка Вальвердэ.
Беларускі паўабаронца «Жальгірыса» Юрый Кендыш прызнаны найлепшым гульцом матчу 4 тура чэмпіянату Літвы супраць «Судувы».
Беларус правёў на полі ўвесь матч, а яго каманда перамагла з лікам 1:0.
У матчы рэгулярнага чэмпіяната НХЛ «Караліна» выйграла «Пітсбург» Іллі Салаўёва па булітах з лікам 5:4.
Беларус правёў на лёдзе 14:01 хв. Ён не адзначыўся дзейснымі баламі, нанёс 1 кідок міма варот, здзейсніў 1 страту і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».
«Рэйнджэрс» абыграў «Калгары» Ягора Шаранговіча з лікам 4:0. Беларус правёў на лёдзе 16:31 хв.
«Далас» Калячонка выйграў у «Вегаса» з лікам 2:1. Беларус не патрапіў у заяўку на матч.
Учора прайшлі матчы Лігі чэмпіёнаў сярод мужчын з удзелам беларускіх гандбалістаў.
«Заграб» Ігара Бяляўскага і Станіслава Садоўскага саступіў «ГОГу» (28:33). Бяляўскі вызначыўся 4 закінутымі мячамі, Садоўскі закінуў 2 мячы.
Плоцкай «Вісла» Кірыла Самойлы згуляла ўнічыю з «Сегедам» (30:30). Самойла закінутымі мячамі не вызначыўся.
«Заграб» – «ГОГ» – 28:33 (13:16, 15:17)
«Вісла» – «Сегед» – 30:30 (14:15, 16:15)
11 сакавіка адбылася лыжная гонка на 10 км на Паралімпійскіх гульнях у Мілане.
Беларус Раман Свірыдзенка заваяваў срэбра.
Першае месца заняў француз Карл Табурэ, трэцім стаў канадзец Марк Арэнз.
1. Карл Табурэ (Францыя) – 27:10.7
2. Раман Свірыдзенка (Беларусь) – 27:38.4 (+28.6)
3. Марк Арэнз (Канада) – 27:59.3 (+54.0)
Цэнтравы «Маямі» Бэм Адэбайа правёў другі самы выніковы матч у гісторыі НБА.
Адбылося гэта ў гульні рэгулярнага сезона супраць «Вашынгтона», якая завяршылася перамогай калектыва Эрыка Спаэльстры – 150:129 (40:29, 36:33, 37:35, 37:32).
На рахунку 28-гадовага баскетбаліста 83 ачкі (20-43 FG, 7-22 3PT, 36-43 FT), 9 падбораў, 3 асісты, 2 блокшоты і 2 перахопу пры 5 стратах.
Чатырнаццаты нумар драфта-2017 на 2 ачкі палепшыў паказчык экс-гульца «Лейкерс» Кобе Брайанта, які ў студзені 2006-га набраў 81 ачко супраць «Таронта» (122:104), і дзякуючы гэтаму выйшаў на 2-е месца ў гісторыі лігі.
Абсалютны рэкорд належыць экс-гульцу «Філадэльфія Уорыёрз» (цяпер «Голдэн Стэйт» – заўв.) Уілту Чэмберлену – 100 ачкоў супраць «Нью-Ёрка» (169:147) у сакавіку 1962-га.
Акрамя таго, Адэбайа ўстанавіў рэкорд лігі па колькасці рэалізаваных штрафных (было 28), рэкорд «Хіт» па набраных ачках у адной гульні, перасягнуўшы Леброна Джэймса (61), і абнавіў свой рэкорд рэзультатыўнасці (было 43).
Самыя выніковыя матчы ў гісторыі НБА:
1. Уілт Чэмберлен – 100 ачкоў супраць «Нью-Ёрка» у сакавіку 1962 года.
2. Бем Адэбайа – 83 ачкі супраць «Вашынгтона» ў сакавіку 2026 года.
3. Кобе Браянт – 81 ачко супраць «Таронта» у студзені 2006 года.
4. Уілт Чэмберлен – 78 ачкоў супраць «Лэйкерз» у снежні 1961 года.
5-8. Лука Дончыч — 73 ачкі супраць «Атланты» ў студзені 2024 года.
5-8. Дэвід Томпсан – 73 ачкі супраць «Дэтройта» у красавіку 1978 года.
5-8. Уілт Чэмберлен – 73 ачкі супраць «Нью-Ёрка» у лістападзе 1962 года.
5-8. Уілт Чэмберлен – 73 ачкі супраць «Чыкага» у студзені 1962 года.
9. Уілт Чэмберлен – 72 ачкі супраць «Лэйкерз» у лістападзе 1962 года.
10-13. Дэміян Лілард – 71 ачко супраць «Х’юстана» у лютым 2023 года.
10-13. Донован Мітчэл – 71 ачко супраць «Чыкага» ў студзені 2023 года.
10-13. Дэвід Робінсан – 71 ачко супраць «Кліпэрз» у красавіку 1994 года.
10-13. Элджын Бэйлар – 71 ачко супраць «Нью-Ёрка» у лістападзе 1960 года.
Нямецкая паралыжніца Лін Казмаер і яе гайд Фларыян Бауман выказалі пратэст супраць допуску расейскіх спартсменаў у Паралімпійскія гульні.
Казмаер здабыла ў барацьбе серабро ў спрынтарскай гонцы для спартовак з парушэннем зроку, залаты медаль заваявала расіянка Анастасія Багіян.
Калі падчас цырымоніі ўзнагароджання гучаў расейскі гімн, нямецкі дуэт павярнуўся ўбок і не здымаў зімовых шапак. Звычайна спартсмены здымаюць галаўныя ўборы падчас гімна.
Падчас фота пераможцы Казмаер і Бауман таксама дэманстратыўна трымаліся ўдалечыні ад расейскага дуэта. Двое немцаў адмовіліся ад фінальнага сэлфі пераможцаў.
«Цырымонія адчувалася вельмі дзіўна. Па-чалавечы мы цешымся іншым спартоўцам. Магчыма, яны таксама не падтрымліваюць сістэму ў Расеі. Але, што палітыка перакрывае ўсё, гэта вельмі шкада. Гэта проста палітычна недапушчальна», – сказала Казмаер.
«Чатыры гады таму ў нас у Пекіне былі выдатныя зносіны з украінцамі і хацелі выказаць ім падтрымку. Справа не ў расейскіх спартсменах, многія зараз таксама ў складанай сітуацыі. Але я проста не лічу правільным, што рашэнне МПК дазваляе Расеі спаборнічаць тут пад уласным сцягам, з уласным гімнам і з поўным кантынгентам, у той час як украінцы таксама выступаюць тут», – сказаў Бауман.
Нагадаем, што на Паралімпіядзе-2026 беларусы і расейцы выступаюць пад дзяржаўнымі сцягамі.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






