BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ліга чэмпіёнаў: Украінскі брамнік прынёс “Бенфіцы” месца ў плэй-оф

Ліга чэмпіёнаў

28 студзеня на футбольнах палях Еўропы былі згуляныя ўсе 18 матчаў апошняга 8 тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў.

«Аякс» прайграў «Алімпіякасу» з лікам 1:2.
«Арсенал» з лікам 3:2 перайграў «Кайрат». 38-гадовы беларускі абаронца і капітан якога Аляксандр Мартыновіч адгуляў увесь матч. А атакуючы паўабаронца Валер Грамыка выйшаў на 59 хвіліне і на 93-й аддаў галявую перадачу.

З лікам 3:2 «Спортынг» здабыў валявую перамогу над «Атлетык» у Більбаа. Пры чым зрабіў гэта на 94-й хвіліне гульні.

«Бодзё/Глімт» святкаваў сенсацыйную валявую перамогу над «Атлетыка» ў Мадрыдзе з лікам 2:1.

«Барселона» таксама здабыла валявую буйную перамогу над «Капенгагенам» з лікам 4:1.

«Баер» таксама дамогся буйнай перамогі 3:0 над «Вільярэалам».
«Барусія» прайграла «Інтэру» з лікам 0:2.
З лікам 3:0 «Бруге» быў мацнейшым за «Марсель».

«Айнтрахт» з лікам 0:2 саступіў «Тотэнхэму».

«Ліверпуль» не пакінуў каменя на камені ад «Карабаха», разграміўшы яго з лікам 6:0.
«Манчэстэр Сіці» з лікам 2:0 абгуляў «Галатасарай».
«Манака» і «Ювентус» згулялі ўнічыю 0:0.

«Напалі» з лікам 2:3 прайграў «Чэлсі».
З буйным лікам 4:1 «Пафас» абыграў «Славію».

Дзеючы чэмпіён «ПСЖ» згуляў унічыю 1:1 з «Ньюкаслам».
«ПСВ» з лікам 1:2 прайграў «Баварыі».
«Роял Юніян» з мінімальным лікам 1:0 абгуляў «Аталанту».
І ўпрыгожаннем учорашняга дня стаў матч «Бенфіка» – «Рэал Мадрыд». Валявая перамога партугальцаў з лікам 4:2, а дакладней – гол украінскага брамніка «арлоў» Анатоля Трубіна, які забіў галавою першы ў сваёй кар’еры гол на 98 хвіліне гульні і, тым самым, вывеў сваю каманду ў плэй-оф!

Такім чынам наўпрост ў 1/8 фінала выйшлі: «Арсенал», «Баварыя», «Ліверпуль», «Тотэнхэм», «Барсэлона», «Чэлсі», «Спортынг» і «Манчэстэр Сіці».
У 1/16 фінала пазмагаюцца: «Рэал Мадрыд», «Інтэр», «ПСЖ», «Ньюкасл», «Ювэнтус», «Атлетыка Мадрыд», «Аталанта», «Баер», «Барусія», «Алімпіякас», «Бруге», «Галатасарай», «Манака», «Карабах», «Бодзё/Глімт» і «Бенфіка».

А тым часам Альберт Рыера пакіне пасаду галоўнага трэнера славенскага «Цэле». Пра гэта стала вядома выданню Ekipa.
Наступным месцам працы Рыеры стане нямецкі «Айнтрахт».
У сувязі з яго сыходам беларускі спецыяліст Іван Маеўскі будзе кіраваць камандай. Нагадаем, Маеўскі працуе асістэнтам клуба з 2023 года.
Пасля 18 тураў «Цэле» займае першы радок у турнірнай табліцы чэмпіянату Славеніі, маючы ў актыве 43 ачкі.
А ў лютым у 1/16 фінала Лігі канферэнцый «Цэле» пазмагаецца з косаўскай «Дрытай».

У чарговых матчах рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Сіэтлу» з лікам 1:5. Протас правёў на лёдзе 17 хвілін 35 секунд, здзейсніў адзін кідок па варотах, ужыў адзін сілавы прыём і дапусціў дзве страты шайбы, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «-2».
«Ванкувер» Мікіты Талапілы саступіў «Сан-Хасэ» з лікам 2:5. Талапіла на 6-й хвіліне сустрэчы замяніў фінскага брамніка Кевіна Ланкінена, беларус прапусціў 2 шайбы і адбіў 25 кідкоў, што складае 92%.
«Чыкага» Арцёма Леўшунова па булітах саступіла «Мінесоце» з лікам 3:4. Леўшуноў правёў на лёдзе 20 хвілін 37 секунд, здзейсніў два кідкі па варотах, ужыў тры сілавыя прыёмы і адзін раз заблакаваў кідок суперніка, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «-1».

У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя астатнія матчы 43 тура рэгулярнага чэмпіяната.
«Гомель» у авертайме з лікам 2:1 перайграў баранавіцкі «Авіятар».
Наваполацкі «Хімік» з лікам 3:4 саступіў менскаму «Юнацтву».

«Ліда» на выездзе перайграла «Віцебск» з лікам 2:1.
А жлобінскі «Металург» з лікам 3:1 абгуляў аршанскі «Лакаматыў».

Вызначыліся ўсе паўфіналісты мужчынскага Australian Open-2026.
Першая ракетка свету Карлас Алькарас згуляе супраць Аляксандра Зверава (№3 ATP).
Другая ракетка свету Янік Сінэр будзе супрацьстаяць сербу Новаку Джокавічу (№4 ATP).
Матчы 1/2 фіналу пройдуць раніцай 30 студзеня.

Таксама вызначыліся ўсе паўфіналісткі жаночага Australian Open-2026.
Беларуска Арына Сабаленка (№1 WTA) згуляе з украінкай Элінай Світолінай (WTA №12) – самай нізкарэйтынгавай тэнісісткай, якая дайшла да гэтай стадыі.
Пераможная серыя беларускі ў 2026 годзе налічвае 10 матчаў запар. Аналагічны паказчык і ва ўкраінкі.
У другім паўфінале згуляюць прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна (№5 WTA) і амерыканка Джэсіка Пегула (№6 WTA), якая ўпершыню выйшла ў паўфінал Australian Open.
Агулам жа гэта яе трэці выхад у паўфінал турніраў серыі Grand Slam – на US Open-2024 яна прайграла ў фінале, а ў мінулым годзе спынілася ў паўфінале.
Ніхто з паўфіналістак Australian Open пакуль не прайграла ніводнага сэта на турніры.
Кожная спартоўка правяла тут па пяць матчаў.
Матчы 1/2 фіналу пройдуць сёння.

На чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе вызначыліся першыя чвэрцьфінальныя пары. Імі сталі Францыя і Украіна, ды Арменія і Харватыя. Таксама датэрмінова вышла Партугалія. Яе супернік і яшчэ адна пара 1/4 фінала вызначацца сёння ўвечары. У тым ліку шансы на выхад мае і каманда Беларусі.

А вось на іншым першынстве Еўропы – па гандболе вызначыліся паўфінальныя пары. Гэта будуць Данія – Ісландыя ды Германія і Харватыя. 5-е месца па-між сабою разыграюць Партугалія і Швецыя.

Беларускія фрыстайлісткі Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава, а таксама гарналыжніца Марыя Шканава атрымалі запрашэнне на Алімпіяду-2026.
Раней запрашэнне ад камісіі прынялі фігурыстка Вікторыя Сафонава, лыжніца Ганна Каралёва і канькабежка Марына Зуева.
XXV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 да 22 лютага 2026 года ў італьянскіх гарадах Мілан і Карціна-д’Ампеца. У рамках спаборніцтваў будзе разыграна 116 камплектаў узнагарод у 16 відах спорту, уключаючы скай-альпінізм, які дэбютуе ў праграме.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя