У Лондане прайшла цырымонія ўручэння ўзнагароды The Best Men’s Player – лепшаму гульцу 2023 года па версіі ФІФА. Аргенцінскі нападнік «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі атрымаў прыз найлепшаму гуьцу года. Такім чынам, Месі атрымаў гэтую ўзнагароду чацвёрты раз у сваёй кар’еры, раней ён быў уганараваны гэтай узнагародай ў 2022, 2019 і 2009 годзе. Варта адзначыць, што на ўзнагароду таксама прэтэндавалі французскі нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ і нарвежскі форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд. Нагадаю, аргентынскі нападнік ў 2023 годзе выйграў узнагароду “Залаты мяч”, якая стала для яго восьмай у кар’еры. Леа сёлета стаў чэмпіёнам Францыі разам з «ПСЖ», выйграў Суперкубак Францыі і прынёс «Інтэр Маямі» першы трафей – Кубак ліг. Галкіпер англійскага “Манчэстэр Сіці” Эдэрсан стаў лепшым брамнікам года. Акрамя бразільскага футбаліста, у тройку прэтэндэнтаў трапілі Цібо Куртуа (“Рэал” Мадрыд) і Ясін Бона (“Севілья”, “Аль-Хіляль”, Марока). Эдэрсан у гэтым сезоне прыняў удзел у 26 матчах за “Манчэстэр Сіці”, у якіх прапусціў 24 мячы і дзевяць сустрэч згуляў “на нуль”. У складзе “гараджан” у 2023 годзе выйграў Лігу чэмпіёнаў, АПЛ і Кубак Англіі. Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардзьёла стаў найлепшым трэнерам года. “Манчэстэр Сіці” пад кіраўніцтвам спецыяліста стаў уладальнікам трэбла. Акрамя Гвардзьёлы, на гэтую ўзнагароду таксама прэтэндавалі Лучана Спаллеці (экс-трэнер «Напалі») і Сімонэ Індзагі з «Інтэра».

Кісляк працягнуў кантракт з берасцейскім «Дынама»
Паўабаронца Сяргей Кісляк працягнуў кантракт з берасцейскім «Дынама». Футбаліст выступае за каманду з Берасця з зімы 2023 года, ён правёў 24 матчы ва ўсіх турнірах, забіў тры мячы і аддаў адну галявую перадачу. Адзначым таксама, што Кісляк таксама гуляў за «Дынама» з 2018 па 2020 год.
Хацкевіч узначаліць «Заглембе» Сасновец
Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч узначаліць «Заглембе» Сасновец з другога польскага дывізіёна, паведамляе meczyki.pl. Апошнім месцам працы 50-гадовага спецыяліста была кіпрская «Карміатыса». Крыніца таксама паведамляе пра прыход у клуб беларускага спартовага дырэктара. «Заглембе» пасля 19 тураў замыкае турнірную табліцу другога дывізіёна Польшчы.
Зборныя Камеруна і Гвінеі згулялі ўнічыю ў матчы Кубка Афрыкі
У рамках Кубка Афрыканскіх нацый па футболе зборная Камеруна згуляла ўнічыю з камандай Гвінеі – 1:1. На гол Баё на 10-й хвіліне сустрэчы на 51-й адказаў Магры.
Гутар сыходзіць з БАТЭ
34-гадовы брамнік Аляксандр Гутар пакідае барысаўскі клуб. Вопытны галкіпер здзейсніў «камбэк» у БАТЭ ў верасні-2023 года – амаль праз адзінаццаць гадоў. За невялікі часавы прамежак мінулага футбольнага года ён паспеў паўдзельнічаць у вельмі няпростым кубкавым матчы 1/8 фіналу з «Астраўцом» — і пацвердзіў высокі клас, па праву атрымаўшы прызнанне найлепшага гульца матчу, па выніках якога «жоўта-сінія» аформілі пропуск у чвэрцьфінал, перадае афіцыйны сайт БАТЭ. Таксама ў яго кар’еры значыцца перыяд за БАТЭ з 2006 да 2012 года. Тады Гутар пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, двойчы перамагаў у Суперкубку краіны і адзін раз у Кубку Беларусі.
«Нёман» выйшаў з адпачынку
Жоўта-зялёныя пачалі збор у Пышках. На гэтым тыдні гульцы будуць трэніравацца з невялікімі нагрузкамі ў аднаразовым рэжыме, а таксама праходзіць медыцынскі агляд. На поле футбольнага манежа выйшлі 24 футбалісты. У першай трэніроўцы, якая доўжылася паўтары гадзіны, прынялі ўдзел некалькі патэнцыйных навічкоў. Беларус Канстанцін Кучынскі і малдаванін Ігар Кастроў у мінулым сезоне выступалі ў чэмпіянаце Беларусі, а расіеец Артур Сагітаў апошнія паўгода правёў у Італіі, дзе выступаў за аматарскі клуб.
Хакеісты “Шахцёра” і “Віцебска” забяспечылі сабе выхад у плэй-оф
Пасля заканчэння 41-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай экстралігі сталі вядомыя ўладальнікі дзвюх пуцёвак у чвэрцьфінал плэй-оф. Першымі ўдзельнікамі накаўт-раўнда сталі “Шахцёр” і “Віцебск”, якія забраніравалі за сабой месцы ў плэй-оф за 14 матчаў да фінішу рэгулярнага чэмпіянату – “гарнякі” і паўночнікі ўжо недасягальныя для каманд, якія зараз ідуць ніжэй за шостае месца. Тэарэтычна дагнаць “Віцебск” па колькасці ачкоў можа “Хімік”, які займае сёмую пазіцыю, але пры роўнасці балаў “мядзведзі” ўсё роўна будуць мець перавагу дзякуючы большай колькасці перамог у вочных сустрэчах.
Палякі едуць дадому, але забіраюць з сабой Фарэрскія выспы
Яшчэ да выхаду палякаў на поле было зразумела, што гэта іх апошні матч на чэмпіянаце Еўропы па гандболе. Зрэшты, шанец выйсці ў асноўны раўнд у гульцоў з Фарэрскіх выспаў яшчэ быў, але пасля матча яны таксама пачалі збіраць рэчы каб ехаць дадому. Нягледзячы на тое, што пасля першай паловы лік быў 15:15, у другой палове палякі выглядалі нашмат лепш і ў выніку перамаглі 32:28. Яны выйгралі матч за гонар і пазбавілі супернікаў мары пра першую перамогу на чэмпіянаце Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя






