BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ліверпуль” выйграў пяты матч запар у Лізе чэмпіёнаў

Футбалісты англійскага “Ліверпуля” святкавалі пятую перамогу запар у Лізе чэмпіёнаў. У цэнтральным паядынку 5-га тура ліверпульцы перайгралі на сваім полі мадрыдскі “Рэал” з сухім лікам 2:0. Абодва мячы пасля перапынку забілі Макалістэр і Гакпа. Мбапэ і Салах не рэалізавалі пенальці. Другім ідзе міланскі “Інтэр”, у якога 13 балаў, па 12 ачкоў набралі іспанская “Барселона” і дортмундская “Барусія”.

Буцько стаў найлепшым гульцом 29-га тура чэмпіянату Беларусі

Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” падвяла вынікі перадапошняга тура нацыянальнага чэмпіянату. Найлепшым гульцом прызнаны Аляксандр Буцько з “Іслачы”. У пераможным гасцявым паядынку з магілёўскім “Дняпром” 27-гадовы нападнік “ваўкоў” аформіў хет-трык, а яго каманда выйграла 3:1. Пасля гэтай вікторыі “Іслач” набрала 38 ачкоў узнялася на восьмае месца ў турнірнай табліцы. Аўтарам самага прыгожага гола 29-га тура стаў івуарыйскі хаўбек “Дняпра” Дональд Донга, які ў канцоўцы сустрэчы з “Іслаччу” дакладным ударам завяршыў свой эфектны сольны праход.

ВРЗ стаў апошнім удзельнікам 1/8 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе

У заключным паядынку 1/16 фіналу фіналісты мінулага кубкавага турніру разграмілі на выездзе пінскую каманду “Школа футзала” 13:1. У 1/8 фіналу ВРЗ згуляе з “Барысавым-900”. Цяперашні ўладальнік Кубка краіны – аршанскі “Вітэн” – паспрачаецца з лідскай камандай “Буцік-Аўта”. Склады астатніх пар 1/8 фіналу: ЦКК (Светлагорск) – “Дынама-БНТУ” (Менск), БЧ (Гомель) – “БелІнвест-Ураджай” (Менскі раён), “УУС-Дынама” (Гародня) – “ЧэхАрда” ( Менск), “Ахова-Дынама” (Менск) – “Электрасеткі” (Орша), “Меркурый-ДМК” – “Менск” і “Дарожнік” (Менск) – “Сталіца”. У вырашальным паядынку 34-га кубкавага розыгрышу “Вітэн” перамог ВРЗ 6:4

Гандбалісты “Кельце” і “Заграба” прайгралі ў матчах Лігі чэмпіёнаў

Беларускія гандбалісты зноў вызначыліся ў паядынках групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, але іх клубы прайгралі. У выязным паядынку 9-га тура папярэдняй групы B польскі “Кельцэ’” пацярпеў буйную паразу ад дацкага “Ольбарга” – 26:34. Беларускі разыгрываючы гасцей Арцём Каралёк закінуў свой 25-ы мяч у гэтым сезоне Лігі чэмпіёнаў. Беларускі легіянер “Заграба” Ігар Бяляўскі двойчы закінуў французскаму “Нанту”, але харвацкі чэмпіён прайграў на сваёй арэне з лікам 22:25. Цяпер у актыве беларуса 34 мячы.

Беларускія гандбалісткі зноў уступілі расейкам у хатніх спарынгах

Гандбалісткі нацыянальнай зборнай Беларусі пацярпелі другую паразу ад каманды Расеі ў хатніх спарынгах. У другім кантрольным матчы ў менскім спарткомплексе “Уручча” беларускі саступілі з лікам 18:34. Самай выніковай у складзе гаспадынь стала Дыяна Ілліна, якая закінула 6 мячоў, на адзін гол менш у Ірыны Шынкарук. Напярэдадні падначаленыя Валерыя Пяўніцкага прайгралі расейкам з розніцай у 22 галы – 21:43.

Беларускае Радыё Рацыя