
Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пасля прызначэння Кірсці Ковентры кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта арганізацыя перастане “палітызаваць спорт” і пачне ставіцца да беларускіх спартоўцаў без дыскрымінацыі. Свае пажаданні ён выказаў прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве ў віншаванні з нагоды абрання зімбабвійкі Кірсці Ковентры кіраўніком МАК. Раней МАК адхіліў прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, абвінаваціўшы ў парушэнні правоў беларускіх спартоўцаў. Новая кіраўніца МАК Кірсці Ковентры выступае супраць адхілення краін ад Алімпіяды праз ваенныя канфлікты, але пакуль не ясна, ці зменіцца стаўленне да Беларусі.






