BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мадрыдскае дэрбі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў падарыла гледачам сустрэчу мадрыдскіх грандаў – “Рэал” згуляе супраць “Атлетыка”. У іншых парах “Баварыя” сустрэнецца з “Байерам”, “Барселона” – з “Бенфікай”, “Ліверпуль” – з “ПСЖ”, а “Арсенал” паспрабуе перайграць ПСВ. Гульні гэтага этапу адбудуцца ў сакавіку, а фінал пройдзе 31 траўня ў Мюнхене.

“Зубры” разграмілі маскоўскае “Дынама”

Хакеісты менскага “Дынама” працягнулі пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, разграміўшы маскоўскіх аднаклубнікаў з лікам 5:0. Лік у першым перыядзе адкрыў Раман Гарбуноў, закінуўшы ў меншасці. Масквічы хутка адказалі, але іх гол быў адменены. У другім перыядзе менчукі тройчы закінулі супернікам – дакладнымі кідкамі адзначыліся Джордан Грос, Данііл Ліпскі і Сэм Энас. На пачатку заключнай дваццаціхвілінкі пяты гол аформіў Аляксандр Волкаў. Галкіпер “зуброў” Васіль Дземчанка аформіў ужо пяты “сухі” матч у сезоне. Наступны паядынак мінчукі правядуць супраць “Спартака”.

“Нёман” без Савіцкага: Кавалевіч назваў стартавы склад на Суперкубак

Галоўны трэнер гарадзенскага “Нёмана” Ігар Кавалевіч абвясціў склад на матч за Суперкубак Беларусі супраць менскага “Дынама”. З-за траўмаў не згуляюць Юры Гаўрылаў і Юры Панця. У браме выйдзе Бялоў, у абароне – Садаўнічы, Кучынскі, Шалашнікаў, Шамурзаеў, Казлоў. На поле выйдуць таксама Назаранка, Яўдакімаў, Клачкоў, Пушнякоў і Гвет. Матч прапусціць лідар каманды Павел Савіцкі.

Гурэнка не выключае стажыроўку ў “Чэлсі”

Легендарны беларускі футбаліст і трэнер Сяргей Гурэнка расказаў, што сябруе з галоўным трэнерам “Чэлсі” Энца Марэскай. Ён адзначыў, што клуб гуляе ў цікавым стылі, але мае праблемы ў абароне. Магчымую стажыроўку ў лонданскім клубе Гурэнка назваў рэальнай перспектывай.

Дзяніс Палякоў перайшоў у “Дынама” Брэст

33-гадовы абаронца Дзяніс Палякоў стаў гульцом берасцейскага “Дынама”. У мінулым сезоне ён выступаў за менчукоў, дзе згуляў у дзевяці матчах.

Пляжнікі Беларусі перамаглі ААЭ ў серыі пенальці

Зборная Беларусі па пляжным футболе выйграла ў кантрольным матчы супраць ААЭ – асноўны час скончыўся з лікам 2:2, але ў серыі пенальці беларусы былі мацнейшыя 4:2. Наступны збор каманда правядзе з 4 па 11 сакавіка.

Беларускі гандбаліст Бяляўскі можа атрымаць грамадзянства Харватыі

Прэзідэнт Гандбольнага саюза Харватыі Таміслаў Граховец адзначыў, што натуралізацыя беларуса Ігара Бяляўскага – гэта пытанне часу, калі сам гулец будзе зацікаўлены. Трэнер Ненад Шоштарыч таксама пахваліў гандбаліста, адзначыўшы яго хуткасць, атакуючы патэнцыял і здольнасць вытрымліваць 60-хвілінную барацьбу.

Фінал “Тысячніка” ў Дубаі: Андрэева супраць Таўсан

Дацкая тэнісістка Клара Таусан выйшла ў фінал турніру ВТА-1000 у Дубаі, дзе згуляе супраць расейкі Міры Андрэевай. У паўфінале Андрэева перамагла Алену Рыбакіну, а ў чвэрцьфінале выбіла з барацьбы першую ракетку свету Ігу Свёнтэк.

Беларускае Радыё Рацыя