У першы дзень пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), якое пройдзе 20 ліпеня, адбудзецца разгляд пытання ўдзелу нейтральных атлетаў на Алімпіядзе-2024 у Парыжы. Пасля прэс-канферэнцыі, верагодна, стане вядомы канчатковы спіс нейтральных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Нагадаю, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартоўцаў з Беларусі і Расеі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў.

Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA у Будапешце
134-ы нумар сусветнага рэйтынгу беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-250 у Будапешце з прызавым фондам 267 тысяч даляраў. У першым крузе беларуска сустракалася з 49-й ракеткай планеты балгарскай тэнісісткай Вікторыяй Томавай і перамагла ў трохсэтавым паядынку – 2:6, 6:2, 6:4. У матчы за трапленне ў чвэрцьфінал суперніцай Сасновіч будзе 103-я у рэйтынгу расіянка Марыя Цімафеева. Спаборніцтвы ў венгерскай сталіцы завершацца 21 ліпеня.
УЕФА выплаціць Іспаніі 28,25 мільнаў еўра прызавых за перамогу на Еўра
Зборная Іспаніі атрымае максімальную суму прызавых за Еўра-2024. Перад пачаткам турніру УЕФА апублікавала сістэму налічэння прызавых, якія атрымаюць каманды ўдзельніцы чэмпіянату Еўропы-2024. Кожная каманда, якая выйшла ў фінальную частку турніру, атрымае 9 мільёнаў 250 тысяч даляраў. За кожную перамогу на групавым этапе прызавыя павялічваюцца на 1 мільён еўра, за нічыю – паўмільёна. У плэй-оф сума, якая атрымліваецца камандамі за праходжанне ў наступны этап, павялічваецца. Дзякуючы таму, што зборнай Іспаніі ўдалося перамагчы ва ўсіх трох матчах групавога этапу, а таксама адолець зборную Англіі ў фінале турніру, федэрацыя футбола Іспаніі атрымае максімальную суму – 28 мільёнаў 250 тысяч еўра. Зборная Англіі, якая на групавым этапе двойчы згуляла ўнічыю, зарабіла на 4 мільёны менш – 24 мільёны 250 тысяч. У агульнай складанасці УЕФА выплаціць 331 мільён еўра прызавых.
Марата ўзгадніў 4-гадовы кантракт з «Міланам»
Форвард «Атлетыка» Альвара Марата пяройдзе ў «Мілан», піша Фабрыцыа Рамана. 31-гадовы гулец узгадніў чатырохгадовы кантракт з італьянцамі, яны ў сваю чаргу актывуюць клаўсулу Альвара на 13 мільёнаў еўра. Афіцыйнае падпісанне пагаднення і медыцынскае абследаванне запланаваны на бліжэйшы тыдзень. У гэтым сезоне Марата правёў 48 гульняў за «Атлетыка», забіў 21 мяч і зрабіў 4 асісты. На Еўра-2024 іспанец правёў 7 матчаў, забіў 1 мяч і аддаў 1 асіст.
Беларускае Радыё Рацыя






