BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МАК не пусціў на Алімпіяду бронзавага прызёра ЧЕ па цяжкай атлетыцы?

Ведамства Томаса Баха прадставіла спіс з 11 чалавек, якія выступяць у Парыжы ад Беларусі ў нейтральным статусе. І, здаецца, індывідуальныя заяўкі некаторых атлетаў з Беларусі ў МАК “завярнулі”. У таэквандо адна квота, але няма дапушчаных атлетаў.

Фота: Michel Euler/Copyright 2017 The AP

Ліцэнзію, нагадаем, заваяваў Георгій Гурцыеў. Датычна цяжкай атлетыкі: прынялі заяўкі Сюзанны Валадзько і Яугена Ціханцова. Такім чынам, задаволены дзве заяўкі з чатырох. У разбітага карыта, відаць, застаюцца Пётр Асаёнак і Эдуард Зязюлін. Таксама ў спіс трапілі веласіпедыстка Ганна Церах, прадстаўнікі скачкоў на батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская, барцы Ягор Акуліч, Уладзіслаў Казлоў, Абубакар Хаслаханаў, Дзмітрый Зарубскі, Віялета Рэбікава і Крысціна Сазыкіна. Афіцыйны дазвол ад МАК на выступы ў Парыжы таксама атрымалі 14 расейскіх спартоўцаў. Спіс будзе дапоўнены пазней згодна з рашэннямі Камісіі па праверцы правамоцнасці допуску індывідуальных нейтральных атлетаў.

ЕЎРА-2024: Сёння ў Германіі адбудуцца матчы ў групах А і В

Сёння ў Нямеччыне адбудуцца чарговыя матчы першага тура чэмпіянату Еўропы па футболе. У другі гульнявы дзень пройдуць сустрэчы ў групах А і В. У Кёльне праходзіць матч паміж зборнымі Венгрыі і Швайцарыі ў групе А. Потым у германскай сталіцы пройдзе цэнтральная сустрэча тура — Іспанія-Харватыя (у групе B), старт запланаваны на 19:00 паводле беларускага часу. Апошняя гульня дня адбудзецца ў гэтай жа групе, а 22:00 сустрэнуцца зборныя Італіі і Албаніі. Нагадаем, што ў стартавай гульні чэмпіянату Германія разграміла Шатландыю з лікам 5:1.

Весляры Кравец і Натынчык сталі другімі на чэмпіянаце Еўропы ў байдарцы-двойцы

Беларусы Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык сталі прызёрамі чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у венгерскім Сегедзе. Дзённую праграму фіналаў трэцяга дня спаборніцтваў адкрываў фінальны заезд на дыстанцыі 500 метраў сярод мужчынскіх байдарак-двоек. Прадстаўнікі Беларусі Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык заваявалі ў гэтым відзе срэбра, чэмпіёнамі Еўропы сталі венгры Бенцэ Надаш і Шандор Тотка, якія апярэдзілі беларусаў на 0,7 сек.  У наступным фінале на дыстанцыі 1000 метраў сярод каноэ-адзіночак наш Іван Патапенка фінішаваў пятым, перамог Кэтэлін Кірыле з Румыніі.

Шыпачоў будзе атрымліваць каля 505 тысяч даляраў за год у менскім «Дынама»

Менскае “Дынама” аб’явіла пра падпісанне двухгадовага кантракта з нападаючым Вадзімам Шыпачовым. Як стала вядома «СЭ», заробак Шыпачова складзе каля 505 тысяч даляраў. Папярэдняй камандай 37-гадовага расейца быў “Ак Барс”, за які ён выступаў з 2022 года. У мінулым сезоне Шыпачоў набраў 44 (13+31) ачкі ў 62 матчах за “Ак Барс” у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ і 2 (1+1) ачкі ў 5 гульнях Кубка Гагарына.

Беларускае Радыё Рацыя