Міжнародны алімпійскі камітэт шукае незалежных аналітыкаў з добрай рэпутацыяй, каб паўторна праверыць беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якія ўжо прайшлі адбор на Алімпійскія гульні ў Парыжы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Марк Адамс.

“Магу толькі ў агульных рысах сказаць, бо не ведаю ўсіх дэталяў. Мы ў працэсе пошуку і прызначэння незалежных аналітыкаў з добрай рэпутацыяй, якія правераць кожнага з гэтых спартоўцаў. Людзі, якія кваліфікаваліся, ужо прайшлі адну праверку, але МАК правядзе другую з удзелам незалежных арганізацый”, – адзначыў прадстаўнік камітэта.
Нагадаем, што 8 снежня Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў беларускіх і расейскіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы, аднак толькі пры ўмове выступу ў нейтральным статусе. Украіна выступіла з асуджэннем гэтага рашэння.
Крыніца: “Белсат”






