BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Манчэсцер Юнайтэд” адабраў ачкі ў “Ліверпуля”

У цэнтральным матчы 20-га тура ангельскай Прэм’ер-лігі “Ліверпуль” прымаў на сваім полі “Манчэсцер Юнайтэд”. Паядынак скончыўся з лікам 2:2. За “МЮ” адзначыліся Лісандра Марцінэс і Амад Дыяла, а ў складзе “Ліверпуля” галы забілі Кодзі Гакпа і Махамед Салах. Пасля гэтага матчу “Ліверпуль” далей узначальвае турнірную табліцу з 46 ачкамі.

Сабаленка заваявала тытул на турніры ў Брысбене

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала пераможцай прэстыжнага турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене. У фінальным паядынку яна перамагла расейску Паліну Кудзерметаву з лікам 4:6, 6:3, 6:2. Матч працягваўся 1 гадзіну і 47 хвілін. Гэта ўжо 18-ы тытул у кар’еры першай ракеткі свету. Наперадзе ў Сабаленкі адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, які стартуе 12 студзеня ў Мельбурне.

Сяднеў можа вярнуцца ў беларускі футбол

Беларускі трэнер Аляксандр Сяднеў правёў сустрэчу з кіраўніцтвам берасцейскага “Дынама”. Сяднеў вядомы па сваёй працы ў казахстанскім клубе “Ардабасы”, з якім ён выйграў Кубак у 2022 годзе і заваяваў чэмпіёнства ў 2023-м.

“Нёман” выходзіць з адпачынку

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” вернуцца да трэніровак 8 студзеня. На гэты дзень запланаваны медыцынскі агляд гульцоў, а ўжо з 9 студзеня стартуюць паўнавартасныя трэніроўкі. Нагадаем, што ў мінулым сезоне “Нёман” заваяваў срэбра вышэйшай лігі.

БАТЭ аддае ў арэнду маладога брамніка

Кіраўніцтва БАТЭ прыняло рашэнне адправіць у арэнду 21-гадовага брамніка Уладзіслава Ігнацьева. У мінулым сезоне ён прыняў удзел у 10 матчах, прапусціўшы 12 мячоў і тройчы захаваўшы сваю браму “сухой”. Пакуль не паведамляецца, у які клуб адправіцца малады гулец.

Шкурын адмовіўся ад пераходу ў венгерскі клуб

Беларускі форвард Ілля Шкурын адмовіўся ад прапановы венгерскага клуба “Уйпешт”. У гэтым сезоне нападнік, які выступае за польскую “Сталь”, забіў 5 галоў у 18 матчах.

Перамога “ПСЖ” у Суперкубку Францыі

Адзіны гол Усмана Дэмбеле на 92-й хвіліне прынёс перамогу “Пары Сэн-Жэрмэн” над “Манака” ў матчы за Суперкубак Францыі. Гульня прайшла на стадыёне ў Досе і завяршылася з лікам 1:0. Для “ПСЖ” гэта ўжо 14-ы трафей у гісторыі клуба.

Кузняцоў перайшоў у жлобінскі “Металург”

Нападнік менскага “Дынама” Сяргей Кузняцоў працягне сезон у хакейным клубе “Металург” са Жлобіна. У цяперашнім сезоне КХЛ 22-гадовы форвард згуляў у 26 матчах, набраўшы 4 ачкі. Нагадаем, што раней у Жлобін быў адкамандзіраваны яшчэ адзін гулец менячукрў Дзмітрый Корабаў.

Блізнюк дапамог “Енісею” перамагчы “Аўтадор”

Беларускі баскетбаліст Уладзіслаў Блізнюк дапамог краснаярскаму “Енісею” святкаваць другую перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ. У матчы супраць саратаўскага “Аўтадора” яго каманда перамагла з лікам 81:75. Блізнюк правёў на пляцоўцы 14 хвілін і набраў 2 ачкі.

Беларускае Радыё Рацыя