BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Манчэстэр Сіці” і “Мілан” не выявілі пераможцу ў матчы Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты “Манчэстэр Сіці” не змаглі адолець міланскі “Інтэр” у хатнім паядынку Лігі чэмпіёнаў. Сустрэча ў Манчэстэры прайшла з перавагай чэмпіёнаў Англіі, але італьянскі чэмпіён абараніўся і не дазволіў сабе забіць – нічыя 0:0. Бельгійскі “Бруге” ў сябе дома буйна прайграў дортмундскай “Барусіі” – 0:3. У сталіцы Францыі “Пары Сен-Жэрмен” з цяжкасцю адолеў дэбютанта еўракубкавых турніраў іспанскую “Жырону” – 1:0. У шатландскім Глазга мясцовы “Селтык” разграміў славацкі “Слован” з Браціславы – 5:1. Футбалісты данецкага “Шахцёра” на выездзе разышліся мірам з італьянскай “Балоняй” – 0:0, а ў чэшскай сталіцы пражская “Спарта” разграміла аўстрыйскі “Зальцбург” – 3:0.

Менскае “Дынама” перамагло футбалістаў “Пюніка” ў Юнацкай лізе УЕФА

Футбалісты менскага “Дынама” пераможна стартавалі ў першым кваліфікацыйным раўндзе Юнацкай лігі УЕФА. У першым паядынку дынамаўская дружына (U-19) упэўнена перайграла ў Ерэване аднагодкаў з армянскага “Пюніка” з лікам 4:2. У першым тайме ў менчукоў вызначыліся Андрэй Луцковіч і Аляксей Жачко, а пасля перапынку Арцём Сакалоўскі і Арцём Васкабойнікаў забілі яшчэ два мячы. Матч у адказ падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча таксама правядуць у сталіцы Арменіі 22 верасня. У другім раўндзе Юнацкай лігі УЕФА пераможца сустрэч “Дынама” і “Пюніка” будзе сапернічаць з харвацкім клубам “Лакаматыва” з Заграба.

Чатыры мячы Бяляўскага дапамаглі “Заграбу” абыграць “Ольбарг”

Харвацкі “Заграб” на хатняй арэне разграміў дацкі “Ольбарг” у матчы групавога этапу мужчынскай гандбольнай Лігі чэмпіёнаў — 31:23. У гаспадароў чатыры мячы закінуў беларускі разыгрываючы Ігар Бяляўскі, які паказаў 50-працэнтны вынік дакладнасці.
У іншым матчы польскі “Кельцэ” на выездзе саступіў французскаму “Нанту” — 20:23. Беларускі лінейны гасцей Арцём Каралёк не рэалізаваў ніводную з дзвюх кідковых спроб.
“Кельцэ” ідзе другім у групе “В”, “Заграб” – чацвёртым.

“Мяшкоў Брэст” дамогся буйной перамогі ў чарговым мачце чэмпіянату краіны

Чэмпіён Беларусі не адчуў цяжкасцей у каляндарным паядынку ўнутранага першынства з БДУФК-СКА-РГУАРам — 45:24. Тры галявыя перадачы зрабілі брамнікі “Мяшкоў Брэста” Дзяніс Забалоцін (дзве) і Андрэй Чмель (адну).
Берасцейцы святкавалі трэцюю вікторыю на старце з агульнай розніцай мячоў 124-62 і дзеляць першы радок у турнірнай табліцы з менскімі армейцамі, у якіх таксама 6 ачкоў. Гандбалісты СКА напярэдадні працягнулі пераможную серыю, абыграўшы на пляцоўцы сталічнага Дома гандбола гарадзенскі “Кронан” з лікам 33:21.

Шаранговіч і Салаўёў выкліканы ў трэніровачны лагер “Калгары”

“Калгары” абвясціў спіс хакеістаў, якія прымуць удзел у трэніровачным лагеры клуба. Сярод іх беларускія нападнікі Ягор Шаранговіч і абаронца Ілля Салаўёў. Усяго ж на зборах з «агеньчыкамі» будуць прысутнічаць 64 хакеісты: 6 брамнікаў, 21 абаронца і 37 нападнікаў, – перадае сайт ФХБ.
Ягор Шаранговіч у мінулым сезоне правёў за “Калгары” 82 матчы і зарабіў у іх 59 (31+28) ачкоў. Ілля Салаўёў гуляў як у АХЛ, так і ў НХЛ. У наймацнейшай лізе свету за “Флэймс” беларус згуляў у 10 сустрэчах і набраў 3 (0+3) балы.

Беларускае Радыё Рацыя