Залатая інтрыга ў элітным дывізіёне чэмпіянату Англіі захоўвалася да апошняга тура. У заключны гульнявы дзень лонданскаму “Арсеналу” неабходна было перамагаць самому і спадзявацца на асечку лідара. Аднак “Манчэстэр Сіці” ў фінішным створы не спатыкнуўся і заваяваў чэмпіёнскую карону.
Фота: eurosport.tvn24.pl
Манчэстэр Сіці – Вест Хэм – 3:1
Галы: Фодэн, 2, 18, Радры, 59 – Кудус, 42.
Арсенал – Эвертан – 2:1
Галы: Таміясу, 43, Гаверц, 89 – Гуэ, 40.
“Арсенал” з лакальнай задачай справіўся, вырваўшы тры ачкі на 89-й хвіліне. Аднак перамога аказалася піравай: паралельна “Сіці” не пакінуў “кананірам” шанцаў на тытул, упэўнена разабраўшыся пры родных трыбунах з “Вест Хэмам”.