Марыя Жодзік з Беластока заняла трэцяе месца ў скачках у вышыню на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы Дыяментавай лігі ў Стакгольме. Прадстаўніца Польшчы дасягнула вышыні 1,93 м.

fot. Joanna Szubzda
Жодзік была бездакорнай на кожнай вышыні ад 1,80 да 1,93. Яна тройчы збіла планку на 1,95 м і заняла трэцяе месца.
Марыя – эмігрантка з Беларусі, яна беларуска, нарадзілася ў Баранавічах.
Пераможцай стала аўстралійка Нікола Аліслагерс, якая дасягнула выніку 2,01. Другое месца заняла ўкраінка Яраслава Магучых – 1,99 м.
Падчас спаборніцтваў швед Арманд Дупланціс пабіў свой уласны сусветны рэкорд у скачках з шостам з вынікам 6,28 м.