Як піша выданне Przegląd Sportowy, лаўрэатам сёлета стала Клаўдыя Зваліньска (веславанне на байдарках і каноэ), у тройку таксама ўвайшлі Іга Свёнтэк (тэніс) і Вільфрэда Леон (валейбол).

На спартсмена года, якога Przegląd Sportowy традыцыйна вызначае з дапамогай апытання спартыўнай грамадскасці краіны, было намінавана 25 чалавек. Сёлета ўзнагарода ўручаная 100-ы раз. Цырымонія прайшла ў Варшаве 10 студзеня.
У кастрычніку скакуха ў вышыню Жодзік была прызнаная ў Польшчы лёгкаатлеткай года. Яна адзначаная “за выключны сезон”, які прынёс ёй срэбраную ўзнагароду на чэмпіянаце свету ў Токіа (Японія).






