BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыя Жодзiк выйграла для Польшчы медаль

Беларуска Марыя Жодзiк, якая атрымала не так даўно польскае грамадзянства i паспяхова выступае за Польшчу, выратавала гонар зборнай Польшчы падчас чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа.

Фота: PAP / Adam Warżawa / Na zdjęciu: Maria Żodzik

Фінал па скачках у вышыню сярод жанчын на чэмпіянаце свету ў Токіа атрымаўся незвычайным. У барацьбе за медалі прынялі ўдзел 16 спартсменак.

Марыя Жодзік палепшыла свой асабісты рэкорд з вынікам 2,00 м і заваявала сярэбраны медаль. Золата заваявала аўстралійка Нікола Аліслагерс. Яраслава Магучых выйграла бронзавы медаль (1,97 м) разам з сербкай Ангелінай Топіч.

Крыніца: sportowefakty.wp.pl