BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыля Загорская пра Алімпіяду, на якой не было Беларусі

Увесь свет два тыдні абмяркоўваў Алімпіяду. Спачатку адкрыццё, потым гульні і медалі, потым закрыццё. Увесь, акрамя Беларусі. Ну, і Расеі, вядома. А чаму? А таму што беларускіх спартоўцаў пад беларускім сцягам не было. Упершыню за гады незалежнасці. На Алімпіядзе было больш за 200 краін. Нават Паўночная Карэя і Туркменістан з іх дыктатурамі былі. А Беларусі — не. Нагадаю, што беларускіх спартоўцаў не дапусцілі да ўдзелу ў алімпіядзе ў Парыжы пад сцягамі і сімваламі Беларусі праз вайну ва Украіне. Спартоўцы з беларускімі пашпартамі ўдзельнічалі толькі ў нейтральным статусе і ў індывідуальных спаборніцтвах, а ўмовы і тэрміны адбору вызначалі міжнародныя федэрацыі. Нават Гватэмала, на алімпійскі камітэт якой былі накладзеныя санкцыі, усё-такі змагла насіць афіцыйную форму і сцяг краіны. Міжнародны алімпійскі камітэт часова зняў санкцыі з Гватэмалы, накладзеныя праз умяшальніцтва дзяржавы гэтай краіны на нацыянальны алімпійскі камітэт. То бок на Алімпіядзе 2024 у Парыжы луналі сцягі больш чым 200 краін. Акрамя Беларусі.

А спачатку ўсё так добра пачыналася. Алімпіяда ў Ліліхамеры, бел-чырвона-белы сцяг. І тады спаборнічалі спартоўцы з 67 краін свету. І сярод іх была і Беларусь, з якой прыехала ажно 33 спартоўцы. А цяпер у Алімпіядзе ўдзельнічала больш за 200 краін, а Беларусі забаранілі ўдзельнічаць пад афіцыйнымі сімваламі, а пад нейтральнымі сімваламі прыехала спаборнічаць на галоўнае спартовае мерапрыемства ўсяго 17 спартоўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя