BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Матч «Ягелоніі» на вялікім экране ў цэнтры Беластока. Заўзятары рыхтуюць свята

Сённяшні матч паміж «Ягелоніяй» і «Вартай «Познань», у якім беластачане будуць вырашаць чэмпіёнства Польшчы, будзе паказаны на спецыяльным вялікім экране ў цэнтры горада.

Хесус Імас. Здымак ілюстрацыйны

Заўзятары Ягі спадзяюцца выйграць тытул і рыхтуюцца прайсці ад стадыёна да цэнтра, каб адзначыць гістарычны поспех сваіх гульцоў. Лёс тытула чэмпіёна Польшчы вырашыцца ў апошнім туры. У «Ягелёніі» і «Шлёнска» па 60 ачкоў, але беластоцкая каманда апынулася ў лепшай сітуацыі, апярэджваючы ўроцлаўскую каманду са спрыяльным балансам прамых матчаў.

Усё вырашыцца ў апошнім туры, у якім «Ягелонія» сустрэнецца з познанскай «Вартай», а «Шлёнск» адправіцца ў Чэнстахову на матч з дзейным чэмпіёнам Польшчы «Ракавам».

У Беластоку стадыён будзе цалкам запоўнены, таму што Варта Познань адмовілася ад квіткоў. Гэта значыць, што заўзятараў з Беласточчыны будзе больш за 22 тысячы.Улічваючы вялікую цікавасць да матчу і важнасць матча з «Вартай», улады Беластока па ўзгадненні з SSA Jagiellonia вырашылі ўсталяваць на Рынку Касцюшкі вялікі экран, на якім будзе транслявацца матч. Затым у гэтым месцы заўзятары хочуць адзначыць гістарычны поспех гульцоў; калі гэта адбудзецца, то гэта будзе першы чэмпіёнскі тытул «Ягелоніі» за больш чым стогадовую гісторыю клуба.

Беларускае Радыё Рацыя