BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Матч за Суперкубак Беларусі нечакана перанесены ў Салігорск на 2 сакавіка

Матч за Суперкубак Беларусі пройдзе 2 сакавіка, а не 25 лютага, як планавалася раней. Паядынак прыме Салігорск, а не Менск. Як паведамляе sport5.by, прычынай пераносу сталі «выбары» ў «парламент» Лукашэнкі, якія пройдуць 25 лютага. Сілавікі Лукашэнкі ў гэты дзень будуць занятыя справамі далёкімі ад футбола. Як запэўнівае крыніца, 1 лютага выканкам АБФФ зацвердзіць змены даты і месца правядзення Суперкубка Беларусі. Нагадаем, у матчы за Суперкубак сустрэнуцца менскае «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ».

Брамнік зборнай Беларусі Канстанцін Рудзёнак прыбыў у размяшчэнне Казахстанскага “Кызыл-Спёка”

Петрапаўлаўскі «Кызыл-Жар» можа ўзмацніцца 33-гадовым беларускім галкіперам зборнай Беларусі Канстанцінам Рудзянком, – паведамляе Meta-ratings.kz. Галкіпер ужо прыбыў у размяшчэнне клуба, дзе яму трэба будзе прайсці прагляд. За сваю кар’еру Рудзянок у асноўным выступаў у Беларусі. Абараняў колеры такіх клубаў, як “Гомель”, берасцейскае “Дынама”, “Слуцк”, “Іслач”, гарадзенскі “Нёман” і “Спутнік” з Рэчыцы. Таксама Канстанцін гуляў за расейскі «Армавір». У кастрычніку мінулага года Рудзянок упершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі.

У мінулым сезоне ў складзе гарадзенцаў брамнік правёў 22 матчы ў вышэйшай лізе, прапусціў 12 мячоў, у 12 гульнях захаваў уладанні ў недатыкальнасці, атрымаў 1 чырвоную картку.  «Кызыл-Жар» па выніках сезона-2023 фінішаваў на пятым месцы чэмпіянату Казахстана.

Зборная Кот-Д’Івауара перамагла дзейнага уладальніка Кубка Афрыкі Сенегал

Дзейны чэмпіён Афрыкі зборная Сенегала склала паўнамоцтвы на стадыі 1/8 фіналу, у якой яна саступіла камандзе Кот-д’Івуара. Асноўны і дадатковы час матча скончыўся з лікам 1:1. У серыі пасляматчавых пенальці мацней апынуліся футбалісты Кот-д’Івуара. Такім чынам, зборная Кот-д’Івуара выйшла ў чвэрцьфінал Кубка афрыканскіх нацый і згуляе на гэтай стадыі з пераможцам пары Малі – Буркіна-Фасо.

Контэ узначаліць «Мілан»

Антоніа Контэ з наступнага сезона стане галоўным трэнерам «Мілана», – паведамляе TeleLombardia. Паводле інфармацыі крыніцы, спецыяліст ужо прыняў умовы “расанэры”. Апошнія некалькі дзён перамовы з трэнерам вёў Златан Ібрагімавіч, які працуе ў клубе дарадцам прэзідэнта па спартовых пытаннях. Апошнім месцам працы Контэ быў «Тотэнхэм». Трэнер пакінуў лонданскі клуб у сакавіку мінулага года. Да гэтага спецыяліст узначальваў “Арэца”, “Бары”, “Аталанту”, “Сіену”, “Ювентус”, зборную Італіі, “Інтэр” і “Чэлсі”. Пасля 22 тураў серыі “А” “Мілан” з 46 ачкамі займае трэцяе месца.

Менскае “Дынама» узнялося на восьмую пазіцыю па індэксу мацнейшых каманд КХЛ

Менскае «Дынама» ўзляцела з 13-га на 5-ы радок абноўленага Індэкса сілы каманд КХЛ, апублікаванага прэс-службай лігі. Узначальвае рэйтынг санкт-пецярбургскі СКА. Паміж ім і “зубрамі” размясціліся “Трактар”, “Авангард” і “Металург”. Індэкс сілы – гэта рэйтынг, які падлічваецца матэматычна на аснове паказчыкаў у бягучым сезоне. Індэкс сілы паказвае, якія каманды цяпер знаходзяцца “на хаду”, абыгрываюць фаварытаў і выдаюць працяглыя пераможныя серыі (за перамогу ў асноўны час адна каманда адымае ў другой 25% яе балаў, у выпадку перамогі ў авертайме або па булітах – 12.5%).

Сінэр зняўся з турніру ў Марсэлі  

Чэмпіён Australian Open-2024, чацвёртая ракетка свету італьянскі тэнісіст Янік Сінэр прыняў рашэнне зняцца з турніру катэгорыі ATP-250 у французскім Марсэлі, які пройдзе з 5 па 11 лютага.
Гэтыя спаборніцтвы павінны былі стаць для Сінэра першымі пасля трыўмфу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Аднак Янік вырашыў зберагчы сілы.
На гэты момант арганізатары турніру знаходзяцца ў пошуках замены Сінэру. У прыватнасці, вядуцца перамовы з алімпійскім чэмпіёнам 2020 года, шостай ракеткай свету немцам Аляксандрам Зверавым.

Беларускае Радыё Рацыя