Увечары зборныя Польшчы і Украіны правядуць таварыскі матч напярэдадні Еўра-2024, які стартуе 14 чэрвеня ў Германіі. Таварыская гульня пройдзе на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве і пачнецца з хвіліны маўчання.

Пра гэта напярэдадні паведаміў прэзідэнт польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша: «Матчу з Украінай будзе папярэднічаць хвіліна маўчання ў памяць аб вайскоўцы 1-й бранятанкавай брыгады, які памёр у шпіталі ў выніку нажавога ранення, атрыманага падчас нясення службы на мяжы з Беларуссю», – напісаў спартовы функцыянер у сацсетцы Х (былы twitter).
“Амаль усе квіткі на матч зборных Беларусі і Расеі прададзены”
Першы намеснік старшыні БФФ Андрэй Васілевіч расказаў пра тое, колькі прададзена квіткоў на матч зборных Беларусі і Расеі. Стадыён “Дынама” ўмяшчае крыху больш за 22 тысячы гледачоў.
– Амаль усе квіткі на матч зборнай Беларусі і Расеі раскупленыя – будзе аншлаг. Таксама на сёння зарэзервавана яшчэ 2 тысячы квіткоў для тых заўзятараў, якія будуць набываць іх у апошні момант перад самім матчам. Матч пачнецца ў 20:00.
«Арсенал» цікавіцца Асімхенам, клаўсула якога складае 130 млн еўра
«Арсенал» зацікаўлены ў паслугах нападніка «Напалі» Віктара Асімхена, паведамляе інсайдар Нікола Скіра. Адзначаецца, што футбаліст гатовы пакінуць свой сёлетні клуб падчас летняга трансфернага акна. Клаўсула ў яго кантракце складае 130 мільёнаў еўра. Раней паведамлялася, што Асімхенам таксама цікавяцца «Чэлсі» і «ПСЖ». Віктар выступае за «Напалі» з верасня 2020 года пасля пераходу з «Ліля» за 77,5 млн еўра. Яго кантракт з клубам дзейнічае да 30 чэрвеня 2026-га. У гэтым сезоне Асімхен вызначыўся 17 галамі і 3 асістамі ў 32 матчах.
Менскае “Дынама” актыўна цікавіцца Вадзімам Шыпачовым
Нападнік “Ак Барса” Вадзім Шыпачоў рыхтуецца да абмену і цалкам можа апынуцца ў менскім “Дынама”. Прынамсі, па дадзеных крыніцы, “зубры” актыўна цікавяцца 37-гадовым хакеістам.
Каманда Дзмітрыя Квартальнава праводзіць нядрэнную селекцыю ў гэтым міжсезонні і ў асобе Шыпачова бачыць лідара на лёдзе і вопытнага настаўніка для іншых хакеістаў. Цікавасць да хакеіста захоўваюць яшчэ некалькі клубаў, але іх прапановы сціплыя нават на фоне менскага “Дынама”. Відавочна, што пацягнуць вялікі заробак хакеіста гэтыя каманды не змогуць, а сам Шыпачоў наўрад ці будзе гатовы дзеля іх сур’ёзна губляць у грошах», – паведамляе «БІЗНЭС Online».
У мінулым сезоне Шыпачоў правёў 62 матчы ў «рэгулярцы» КХЛ і набраў 44 (13+31) ачкі, пры паказчыку карыснасці -6 і 32 хвілінах штрафу. У плэй-оф у яго 5 гульняў, 2 (1+1) ачкі, карыснасць -2.
«Нёман», «Шахцёр», «Брэст» і смаленскі «Славуціч» згуляюць на турніры ў Гародні
З 25 па 27 ліпеня ў гарадзенскім Лядовым палацы пройдзе турнір памяці Аляксандра Дубко. У турніры прымуць удзел: «Нёман», «Шахцёр», «Брэст» і навiчок экстралігі смаленскі «Славуціч».
Беларускае Радыё Рацыя






