BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Менск” у апошнім хатнім матчы сезону быў разгромлены “Пармай”

Сталічная каманда праводзіла апошні хатні матч рэгулярнага сезону Адзінай лігі ВТБ і прайграла 25-ы матч запар.  

Пачалі гаспадары горш няма куды 4:11, але паступова выраўнялі гульню і на нейкае імгненне нават выйшлі наперад. Але госці да перапынку вярнулі перавагу, а ў другой чвэрці  пайшлі ў адрыў на 13 ачкоў. Пасля вялікага перапынку стала толькі горш, пермякі ўцяклі больш чым на два дзясяткі ачкоў. І тыя 797 гледачоў (згодна з афіцыйным пратаколам) з сумам назіралі за тым, што адбываецца. У выніку 59:88. “Менск” завяршыў сезон без перамог.

БАТЭ і “Нёман” з перамог стартавалі на турніры “Белазавец”

У Жодзіне стартаваў футбольны турнір “Белазавец”. Удзел у ім бяруць 4 каманды. Напярэдадні барысаўскі БАТЭ абыграў з мінімальным лікам 1:0 перамог жодзінскае “Тарпеда”. Гарадзенскі “Нёман”, дзякуючы голу Савіцкага, з лікам 2:1 вырваў перамогу ў клуба  “Цэнтр футбола”, які выступае ў другім дывізіёне чэмпіянату Беларусі па футболе.

Лепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі працягне кар’еру ў Партугаліі.

Лепшы гулец і бамбардзір футбольнага чэмпіянату Беларусі Уладзіслаў Марозаў пераходзіць з менскага “Дынама” ў партугальскую “Ароку”. У мінулым сезоне 23-гадовы нападнік  у складзе “Дынама”, якое заваявала залатыя медалі, забіў 16 мячоў і аддаў 4 галявыя перадачы ў чэмпіянаце Беларусі. Усяго ў розных турнірах ён правёў за дынамаўцаў 32 матчы, забіўшы ў іх 19 мячоў. Новы клуб Уладзіслава Марозава зараз займае 9-е месца сярод 18 удзельнікаў элітнага дывізіёна чэмпіянату Партугаліі.

«Барселоне» цікавы Дэ Дзербі – ён адпавядае профілю трэнера, якога шукаюць каталонцы

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «Барселоны», паведамляе Marca. Кіраўніцтву патрэбны трэнер, які ўжо мае досвед працы ў Еўропе, які спалучае ў сабе маладосць і энергію, а таксама трэнер, які будзе прагнуць перамог. У клубе лічаць, што Дэ Дзербі адпавядае гэтаму профілю. Была інфармацыя, што Дэ Дзербі – яшчэ адзін прэтэндэнт на замену Юргена Клопа ў «Ліверпулі». Паведамлялі, што Раберта – сярод варыянтаў для «МЮ», калі прыйдзецца звольніць Эрыка тэн Хага. Дэ Дзербі ўзначальвае «Брайтан» з верасня 2022 года. Цяпер каманда знаходзіцца на 7-й пазіцыі ў АПЛ. «Барселона» знаходзіцца на 4-й пазіцыі ў Ла Лізе.

Протас увайшоў у рэйтынг самых хуткіх гульцоў НХЛ

Беларускі форвард “Вашынгтона” Аляксей Протас трапіў у рэйтынг самых хуткіх гульцоў бягучага сезона НХЛ, паведамляе JFreshHockey. Пашыраная статыстыка лігі ўлічвала колькасць паскарэнняў у сярэднім за 60 хвілін гульні, у выніку якіх хакеіст набраў устойлівую хуткасць звыш 32 км/г. Па гэтым паказчыку Протас – на 103-м месцы, за матч у сярэднім па 7.6 раза паскараецца да 32 км/г. Самым хуткім гульцом НХЛ прызнаны форвард «Каларада» Натан Макінан – яго паказчык 23.4.

CAS дыскваліфікаваў расейку Валіеву на 4 гады з-за допінгу

Спартовы арбітражны суд (CAS) вырашыў дыскваліфікаваць расейскую фігурыстку Камілу Валіеву на 4 гады за парушэнне антыдопінгавых правіл. Дыскваліфікацыя працягнецца да 25 снежня 2025 года, паколькі спробу ўзялі 21 снежня 2021 года падчас выступу Валіевай на чэмпіянаце Расеі. У лютым 2022 года падчас Алімпіяды ў Пекіне стала вядома пра станоўчы допінг-тэст Валіевай – у яе арганізме выявілі трыметазідзін. На Гульнях расейка выйграла золата ў камандным турніры, але ўзнагароджанне так і не адбылося з-за расследавання. CAS пазбавіў 17-гадовую спартоўку залатога медаля сваім рашэннем. Па іншых расейках рашэнне будзе прымаць МАК. Валіеву пазбавілі і золата чэмпіянату Еўропы, якое яна атрымала ў студзені 2022 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БК «Парма»