BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае “Дынама” абыграла “Нёман” i перамагло ў Mogilev Cup – 2024

Чэмпіён краіны сталічнае “Дынама” у заключным туры Mogilev Cup – 2024 мінімальна перайграў «Нёман» — 1:0. Адзінае ўзяцце брамы на рахунку Уладзіміра Хвашчынскага.

Фота Аляксандра Ільені

Такім чынам, «Дынама” стала недасягальным для канкурэнтаў і заняло ў хуткаплынным турніры першае месца з 9 ачкамі ў актыве.

“Днепр” не пакінуў шанцаў „Гомелю” — 3:0. Такім чынам, гамяльчане завяршылі Mogilev Cup на мінорнай ноце, так і не святкаваўшы ніводнай перамогі.

Раднёнак пакінуў “Астравец”

59-гадовы беларускі спецыяліст Павел Раднёнак пацвердзіў, што не будзе працаваць у гэтым сезоне з першалігавым «Астраўцом».  Трэнер ухіліўся ад адказу, чаму супрацоўніцтва атрымалася настолькі хуткаплынным. Ён заклікаў СМІ дачакацца паведамлення ад прэс-службы каманды, павеламляе football.by. Прызначэнне ў “Астравец” спецыяліст, які завяршаў мінулы сезон у якасці трэнера «Энергетыка»-БДУ, атрымаў 3 студзеня. Такім чынам, Раднянок прапрацаваў у сваім новым клубе менш за месяц.

“Сталіца” разграміла “Дынама” у чэмпіянаце па міні-футболе

Сталічны клуб у хатнім матчы не заўважыў на сваім шляху “Дынама” — БНТУ-9:0. «Сталіца ” працягвае лідыраваць у чэмпіянаце з 34 ачкамі пасля 13 матчаў. “Дынама” -БНТУ знаходзіцца на 9-й пазіцыі з 11 ачкамі. Гомельскі БЧ згуляў унічыю з «Мінскам» — 1:1.

Аршанскі “Лакаматыў” саступіў “Юнацтву” у чэмпіянаце Беларусі па хакеі

Чыгуначнікі ў хатніх сценах прайгралі “Юнацтву” – 0:3. Дубль у актыве нападніка Станіслава Кучкіна. “Лакаматыў” размяшчаецца на 9-м месцы з 38 ачкамі, “Юнацтва” — на 5-м з 62 баламі. «Віцебск», які ідзе другім, у хатніх сценах адолеў маладэчанскае «Дынама» — 4:2.

Беларускае Радыё Рацыя