BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае “Дынама” не прайшло “Лудагорац”

Учора прайшлі яшчэ два матчы першага раўнду кваліфікацыі да еўрапейскай футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Менскае «Дынама» пасля паразы 0:1 у гасцях прымала ў Венгрыі балгарскі «Лудагорац». У першым тайме значна больш атакавалі балгары, што ўвасобілася ў гол на 41-й хвіліне – Эрык Маркус скарыстаўся разрэджанасцю дынамаўскай абароны і трапна прабіў. У пачатку другой паловы сітуацыя перамянілася. Спачатку легіянер менчукоў Мустафа Джыме параўняў лік, а на 62-й хвіліне Ігар Педра бліснуў майстэрствам і вывеў дынамаўцаў наперад. Асноўны час завяршыўся з лікам 2:1. У дадатковы ж забіў «Лудагорац», а пазнейшы гол «Дынама» не залічылі з-за афсайду. У наступны раўнд выйшаў чэмпіён Балгарыі.

У іншым паядынку дня адбылося ірляндскае дэрбі. «Лінфілд» з Паўночнай Ірляндыі прымаў «Шэлбурн» з Дубліна. Пасля першай паловы было 1:1. Больш галоў не было зафіксавана і далей за кошт мінімальнай хатняй перамогі ідзе «Шэлбурн».

Італія стала першым паўфіналістам жаночага Еўра

На чэмпіянаце Еўропы па футболе сярод жанчын прайшоў першы чвэрцьфінальны матч. У ім сустрэліся зборныя Нарвегіі і Італіі. У першай палове больш атакавалі апенінкі, але ў іх дзеяннях у завяршальнай стадыі было шмат сумбуру. На пачатку другога тайма італьянкі нарэшце дамагліся поспеху. На 60-й хвіліне капітан нарвежак Ада Хегерберг не рэалізавала пенальці, прабіўшы міма брамы. Пасля яна рэабілітавалася і ўсё ж вызначылася голам – 1:1. Але ў канцоўцы сустрэчы Крысціяна Джырэлі сваім другім голам прынесла перамогу 2:1 і пуцёўку ў паўфінал Італіі.

У чацвер пройдзе другі матч гэтай стадыі – сустрэнуцца паміж сабой моцныя дружыны Швецыі і Англіі, адны з фаварытаў жаночага Еўра.

Марыя Жодзік паспяхова выступіла ў Італіі

Пра лёгкую атлетыку. Беларуска Марыя Жодзік, якая зараз выступае за клуб «Падлясе-Беласток» заняла 3-е месца па скачках у вышыню ў час турніру ў італьянскім горадзе Брэшыя. Жодзік скокнула на 1 метр 94 сантыметры. Першынствавала аўстралійка Элеанор Патэрсан з вынікам 1 метр 97 сантыметраў. Такі ж вынік паказала ўкраінка Юлія Леўчанка, якач стала другой.

На тых сама спаборніцтвах яшчэ адзін прадстаўнік клуба «Падлясе» Даміян Чыкер з часам 13,84 быў восьмым па бегу на 110 метраў з бар’ерамі.

Бразілія – лідар валейбольнай Лігі нацый

У мужчынскай валейбольнай Лізе нацый прайшлі матчы 9-га тура. Вось іх вынікі. Адзін з лідараў розыгрыша каманда Бразілія адолела суседзяў з Аргенціны – 3:1. Зборная ЗША разабралася з камандай Турцыі – 3:0. Германія саступіла Японіі – 1:3. З такім жа лікам Кітай прайграў Францыі. Вельмі упартым выдалася змаганне камандаў Украіны і Нідэрляндаў – выніковыя 3:2 на карысць нашых паўднёвых суседзяў, якія перамаглі на тай-брэйку 15:13. Італія без аніякіх праблем разабралася ў трох сэтах з Сербіяй. Куба выйграла 3:2 у Балгарыі. Польшча сустрэла моцны супраціў іранскай дружыны, толькі ў пятай партыі «бялэ-чэрвоны» здолелі давесці сваю перавагу – 15:8. Славенія выйграла ў Канады – 3:1.

Турнірную табліцу цяпер узначальвае Бразілія – 23 ачкі, другое месца дзеляць Польшча і Італія – па 20, далей ідуць Японія і Францыя – па 18, Украіна – 17 пунктаў.

Прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубка беларусі па футболе

16 ліпеня ў канферэнц-залі Дома футбола ў Менску прайшло лёсаванне 1/8-й фінала Кубка Беларусі сезона 2025/26. Па яго выніках сфармаваліся наступныя пары супернікаў:

Арсенал (Дзяржынск) — Маладэчна-2018

МЛ (Віцебск)  — Слонім 2017 / Нёман (Гародня)

СмаргоньТарпеда-БелАЗ (Жодзіна)

Нафтан (Наваполацк) — БАТЭ (Барысаў)

Слуцк-2024 — Іслач (Менскі раён)

ГАБЧЫГ (Гомель) / Дынама (Менск) — Віцебск

МінскДынамаерасце)

Славіяазыр) — Гомель

Матчы 1/8-й фіналу Betera-Кубка Беларусі пройдуць 25-27 ліпеня.

Х. Каменскі, Беларускае Радыё Рацыя