BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае «Дынама» прайграла ўсе чатыры матчы ў Лізе канферэнцый

Беларуская каманда і яе супернік “Капенгаген” да матча чацвёртага тура агульнага этапу Лігі канферэнцый падышлі без перамог. Але датчане мелі два ачкі за кошт нічыіх. І перапынілі бязвыйгрышную серыю менавіта датчане. Ужо на 6-й хвіліне госці адкрылі лік. На 13-й хвіліне пасля падачы справа галкіпер датчан не ўтрымаў мяч, а побач ужо дзяжурыў Адэола 1:1. У другім тайме Сялява парушыў правілы ў штрафной, а намінальныя госці рэалізавалі пенальці. Галоўны трэнер Вадзім Скрыпчанка вырашыў з дапамогай замен узмацніць гульню, але патрэбнага эфекту так і не дамогся.

«Ягелонія» згуляла ўнічыю з «Цэле»

Беластоцкая «Ягелонія» пакуль не прайграе ў Лізе канферэнцый. Чэмпіёны Польшчы ў гасцявым матчы са славенскім «Цэле» згулялі ўнічыю 3:3, а заробленае ачко тым больш каштоўнае, што беластаччане двойчы гналіся за вынікам. Афіміка Пулулу забіў пяты гол у спаборніцтвах. Яшчэ па голу дадалі Хесус Імаз і Крыстафер Хансэн.

Футбалісты БАТЭ завяршылі сезон яркай перамогай з лікам 7:4

Футбалісты барысаўскага БАТЭ завяршылі выступы ў 34-м чэмпіянаце Беларусі на мажорнай ноце. У сваім апошнім паядынку ў сезоне падначаленыя Івана Мігаля разграмілі на полі “Барысаў-Арэны” футбалістаў “Смаргоні” з буйным лікам 7:4. Пасля гэтай вікторыі барысаўчане набралі 40 ачкоў і ўзняліся на 7-е месца ў турнірнай табліцы. Футбалісты “Смаргоні” яшчэ не завяршылі сезон – 2 снежня ім трэба будзе згуляць на хатняй арэне з чэмпіёнам краіны менскім “Дынама” ў перанесенай гульні 16-га тура.

Футбольная зборная Беларусі апусцілася на 98-е месца рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі апусцілася на адну пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). За мінулы месяц беларускія футбалісты няўдала правялі два заключныя паядынкі ў групе С3 Лігі нацый УЕФА. Спачатку падначаленыя Карласа Алоса прайгралі ў Белфасце камандзе Паўночнай Ірландыі 0:2, а затым у Сафіі згулялі ўнічыю з Балгарыяй 1:1. У суверэннай гісторыі найвышэйшай пазіцыяй зборнай Беларусі ў рэйтынгу ФІФА было 36-е месца ў лютым 2011 года.

Вайлупаў дапамог “Веспрэму” перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў

Гандбалісты венгерскага “Веспрэма” захавалі лідарства ў папярэдняй групе А Лігі чэмпіёнаў. У хатнім паядынку 9-га тура венгерскі клуб упэўнена перайграў паўночнамакедонскі “Еўрафарм Пелістэр” з розніцай у сем мячоў – 33:26. Беларускі правы крайні “Веспрэма” Мікіта Вайлупаў вызначыўся два разы. Зараз на яго бамбардзірскім рахунку 29 мячоў. Польская “Вісла” прымала ў Плоцку дацкі клуб “Фрэдэрысія” і перамагла 30:21. Беларускі легіянер польскага клуба Кірыл Самойла яшчэ не аднавіўся пасля траўмы.

Беларускае Радыё Рацыя