
Менскае “Дынама” пацярпела яшчэ адну паразу ў асноўным раундзе Лігі канферэнцый — самую буйную з трох. Польская “Легія” забіла чатыры мячы ў браму Фёдара Лапаўхава. Дублямі ў складзе «Легіі» адзначыліся Лукіньяс і Гуаль. На трыбунах заўзятары вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі і банэры з палітычнымі лозунгамі. Польскія фанаты таксама вывесілі банэр з надпісам «Смерць Лукашэнку і ягоным паплечнікам за знішчэнне магіл польскіх герояў». Фанаты польскай каманды таксама завялі абразлівыя крычалкі на адрас Лукашэнкі.
Свой наступны паядынак падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць 28 лістапада ў Сумгаіце супраць дацкага” Капенгагена”. На старце датчане саступілі на сваім полі беластоцкай “Ягелоніі” 0:1, а потым згулялі ўнічыю ў Севільі з іспанскім “Бецісам” 1:1.
Дубль Хансэна, гол Пулулу, цудоўны Імаз – «Ягелонія” разграміла „Мольдэ”
Беластоцкая «Ягелонія» перамагла на сваім полі «Мольдэ» з лікам 3:0 у матчы 3-га тура Лігі еўрапейскіх канферэнцый. Два гола ў складзе «Ягі» забіў нарвежац Крыстафер Хансэн, адзін — анголец Афіміка Пулулу, дзве прыгожыя галявыя перадачы аддаў іспанец Хесус Імаз. У наступным раўндзе Лігі канферэнцый „Яга» на выездзе сустрэнецца са славенскім «Цэле».
Хакеісты мінскага “Дынама” па булітах абыгралі “Салават Юлаеў”
Хакеісты менскага “Дынама” святкавалі першую перамогу ў бягучай хатняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
Каманда Дзмітрыя Квартальнава прымала ўфімскі “Салават Юлаеў”. Перад матчам хакеісты і гледачы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Канстанціна Кальцова, які быў гульцом і трэнерам у абедзвюх камандах. Асноўны і даданы час скончыліся з лікам 2:2. У складзе «зуброў» шайбы закінулі Віталь Пінчук і Аляксандр Волкаў. У выніку пераможца быў вызначаны ў серыі булітаў, дакладней у якой апынулся менская каманда – дзве спробы рэалізаваў Сэм Энас. Гэта перамога стала для сталічнага клуба першай у бягучай хатняй серыі
Шаранговіч закінуў другую шайбу ў сезоне НХЛ
Аднак яго “Калгары” саступіў “Бостану” ў авертайме 3:4. Беларускі форвард “Калгары” закінуў шайбу на 41-й хвіліне, рэалізаваўшы большасць і скараціўшы адставанне сваёй каманды да 2:3.
Шаранговіч правёў на лёдзе 21 хвіліну 56 секунд, выканаў 4 кідкі, дапусціў 1 страту, заблакаваў 1 стрэл суперніка, выйграў 8 з 17 укідванняў і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці “-1”.
Гандбалісты зборнай Беларусі перамаглі “маладзёжку” на турніры ў Магілёве
У магілёўскім спарткомплексе “Алімпіец” адбыліся першыя сустрэчы гандбольнага турніру з удзелам зборных Беларусі і Расеі. Нацыянальная зборная Беларусі разграміла беларускую “маладзёжку” з лікам 53:30.
Сёння зборная Беларусі сустрэнецца з маладзёжнай зборнай Расіі.
Гаўф стала суперніцай Сабаленкі ў паўфінале выніковага турніру WTA
У Эр-Рыядзе вызначыліся ўсе паўфінальныя пары выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У апошнім паядынку групавога этапа чэшка Барбара Крэйчыкава (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла амерыканку Коры Гаўф – 7:5, 6:4. Да гэтага другая ракетка свету полька Іга Свёнтэк разграміла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Дар’ю Касаткіну – 6:1, 6:0, але не выйшла ў плэй-оф.
Такім чынам, у паўфінале першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з Коры Гаўф, а кітайская тэнісістка Чжэн Цыньвэнь будзе супернічаць з Барбарай Крэйчыкавай.
Беларускае Радыё Рацыя