BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае “Дынама” выйграла чэмпіянат Беларусі па футболе

Менскае “Дынама” выйграла чэмпіянат Беларусі па футболе. Гэта стала вядома пасля сённяшняй гульні каманды ў 29-м туры вышэйшай лігі.

Абгуляўшы “Белшыну” на выездзе з лікам 4:0, дынамаўцы сталі недасяжныя для іншых і заваявалі залатыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Гарадзенскі “Нёман” заваёўвае срэбраныя медалі. На бронзу прэтэндуюць жодзінскае “Тарпеда-БЕЛАЗ”, “Іслач” (Менская вобласць) і барысаўскі БАТЭ, піша сайт “Люстэрка”. Апошні тур чэмпіянату пройдзе 2 снежня.