
Менскае «Дынама» ў шостым матчы серыі 1/8 фіналу Кубка Гагарына прайграла маскоўскаму. Пачатак матча застаўся за гаспадарамі, якія атрымалі права на гульню ў большасці. Менавіта колькасная перавага дапамагла адкрыць лік: дакладны кісцявы кідок атрымаўся Сэму Энасу. Для амерыканскага форварда гэты набраны бал стаў 50-м у сезоне. Лідарства менчукоў захавалася да сярэдзіны другога перыяду. Пасля ўкідвання ў чужой зоне масквічы ўцяклі ў контратаку, якую ўдала для свайго клуба завяршыў Максім Джыашвілі. Заключная траціна пачалася шайбай форварда масквічоў Арцём Ільленкі, дакладны кідок Джордана Уіла ў пустую брамку паставіў апошнюю кропку. У выніку параза 1:3 у матчы, 2:4 у серыі і вылет з сезона КХЛ. 8-ы раз з 8 беларускі клуб вылецеў у першым раўндзе плэй-оф КХЛ. Яшчэ 8 разоў каманда заканчвала сезон без выхаду ў плэй-оф. Маскоўскае “Дынама”, у сваю чаргу, стала апошнім удзельнікам другога раўнда Кубка Гагарына. У чвэрцьфінале сезона калектыў са сталіцы Расіі сустрэнецца з чалябінскім “Трактарам”. Піцерскі СКА пазмагаецца з “Аўтамабілістам” з Екацярынбурга, “Лакаматыў” чакае серыя да чатырох перамог з омскім “Авангардам”, а “Спартак” паспрабуе адолець магнітагорскі “Металург”.
“Металург” зраўняў лік у серыі першага раўнда плэй-оф экстралігі супраць “Юнацтва”
У сталічнай “Чыжоўка-Арэне” адбыўся другі паядынак чвэрцьфінальнай серыі паміж хакеістамі “Юнацтва” і “Металурга”. Першы матч самага тытулаванага клуба краіны з дзейным чэмпіёнам Беларусі быў згуляны ў сталіцы ў нядзелю і завяршыўся на карысць гаспадароў лёду – 4:1. Другі матчы скончыўся з лікам 3:1 на карысць падначаленых Дзмітрыя Краўчанкі, якія аднаўляюць парытэт у серыі да чатырох перамог 1:1. Далей каманды пераедуць у Жлобін, дзе правядуць два матчы ў чацвер і суботу. “Брэст” у авертайме абыграў “Віцебск” 4:3 і зраўняў лік у чвэрцьфінальнай серыі.
“Барселона” абыграла “Напалі” і выйшла ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў
У матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у якім сустракаліся іспанская “Барселона” і італьянскі “Напалі” сіне-гранатавыя святкавалі перамогу з лікам 3:1. На 15-й хвіліне лік у матчы адкрыў паўабаронца «Барселоны» Фермін Лопес. На 17-й хвіліне абаронца «Барселоны» Жаау Кансэлу падвоіў перавагу сваёй каманды. На 30-й хвіліне абаронца “Напалі” Амір Рахмані скараціў адставанне гасцей. На 84-й хвіліне польскі нападнік Роберт Левандоўскі забіў трэці гол сіне-гранатавых у матчы. Па суме дзвюх сустрэч “Барселона” выйграла ў “Напалі” з лікам 4:2. Матч паміж лонданскім “Арсеналам” і “Порту” завяршыўся з лікам 1:0 на карысць “кананіраў”. Адзіны мяч забіў на 41-й хвіліне сустрэчы Леандра Трасард. Па суме двух матчаў 1:1, сустрэча працягнулася ў дадатковы час, у якім каманды не змаглі вызначыцца забітымі мячамі. У серыі пенальці поспех быў на баку “Арсенала” — 4:2.
Бенітэс і Сары пакінулі пасады галоўнага трэнера
Прэс-служба іспанскай “Сельты” на сваім афіцыйным сайце абвясціла аб тым, што Рафэль Бенітэс і яго трэнерскі штаб пакідаюць каманду пасля васьмі месяцаў працы. Раней Бенітэс трэніраваў мадрыдскі “Рэал”, “Напалі”, “Інтэр”, “Валенсію” і “Ліверпуль”, з якім выйграў Лігу чэмпіёнаў у 2005 годзе. Апошнім месцам працы спецыяліста быў “Эвертан”, з якога ён сышоў у 2022 годзе. Таксама галоўны трэнер «Лацыё» 65-гадовы Маўрыцыа Сары падаў у адстаўку са сваёй пасады. «Лацыё» пацярпеў чатыры паразы ў апошніх чатырох матчах — каманда Сары саступіла «Фіярэнціне» 1:2, «Мілану» 0:1 і «Удзінэзе» 1:2 у серыі «А», а таксама прайграла « Баварыі» 0:3 у матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў і вылецела з турніру. Сары ўзначальваў «Лацыё» з лета 2021 года. Раней ён трэніраваў «Ювентус», «Чэлсі» і «Напалі».
Беларускае Радыё Рацыя