
На выходных адбыліся астатнія матчы 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
У суботу гарадзенскі «Нёман» перамог «Віцебск» з лікам 2:0. Іншая віцебская каманда «МЛ» згуляла ўнічыю 1:1 з прысталічнай «Іслаччу». А менскае «Дынама» перамагло бабруйскую «Белшыну» з лікам 2:0.
У нядзелю «Гомель» прайграў «Мінску» з лікам 0:2. Барысаўскі БАТЭ абыграў «Баранавічы» з лікам 3:0. А магілёўскі «Дняпро» прайграў мазырскай «Славіі» з лікам 0:1.
Матч паміж «Дынама» Берасце і «Тарпеда-БелАЗ» сабраў 5123 гледачы і стаў самым наведвальным у туры.
Другой па наведвальнасці стала сустрэча паміж «Славіяй» і магілёўскім «Дняпром» – 4150 гледачоў.
Трэцяе месца заняў матч БАТЭ – «Баранавічы». На сустрэчы прысутнічала 3228 заўзятараў.
Менш за ўсё гледачоў назірала за матчам «Арсенала» і «Нафтана» – 300 чалавек.
Стан лідараў турнірнай табліцы выглядае наступным чынам – «Дынама» Менск – 6 ачкоў, яшчэ шэсць клубаў маюць па 4 пункты: БАТЭ, «Мінск», “Іслач”, “Арсенал”, “Нёман” і “МЛ”.
«Раднічкі» Ніш саступілі бялградскаму АФК з лікам 1:2 у матчы 29-га тура сербскай футбольнай Суперлігі.
Беларускі форвард Аляксандр Шасцюк адгуляў матч цалкам і забіў мяч на 61-й хвіліне, параўняўшы лік.
Гэты гол стаў пятым для 23-гадовага беларуса за дзевяць сустрэч у чэмпіянаце Сербіі.
Адзначым, што ў запасе «Раднічкаў» таксама ўсю гульню правёў беларускі нападнік Алег Нікіфарэнка.
У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя наступныя матчы 1/2 фінала.
У суботу жлобінскі «Металург» перамог менскае «Юнацтва» з лікам 4:2, а ў панядзелак у авертайме з лікам 4:3 і перавёў лік у серыі да чатырох перамог на 3:2 на сваю карысць.
А ў нядзелю ў Смаленску «Славуціч» перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:2 і зрабіў лік у серыі на сваю карысць 2:1.
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» Аляксея Протаса разгромна прайграў «Рэйнджэрс» з лікам 1:8.
Беларус правёў на лёдзе 17 хвілін 5 секунд, не набраў ачкоў і зарабіў паказчык карыснасці «0».
«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Бафала» з лікам 6:2.
25-гадовы беларускі нападаючы «Вашынгтона» Аляксей Протас вярнуўся ў склад пасля двух прапушчаных матчаў з-за траўмы і аформіў 1+1.
Гол стаў для Прoтаса 22-м у роўных складах у сезоне, гэта другі паказчык у камандзе пасля Аляксандра Авечкіна (у яго 26).
Протас правёў на лёдзе 16 хвілін 15 секунд, набраў 2 ачкі (1+1) і зарабіў паказчык карыснасці «+1».
Беларускі форвард быў прызнаны трэцяй зоркай матча.
У Прoтаса 49 ачкоў (24+25) у 71 матчы сезона. Яго паказчык карыснасці складае «18», на рахунку форварда 20 хвілін штрафнога часу.
«Вашынгтон» пасля 77 матчаў мае ў актыве 87 ачкоў і займае 12-е месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі.
«Ванкувер» Мікіты Талапілы прайграў «Юце» з лікам 4:7.
Беларус правёў на лёдзе 58 хвілін 21 секунду, прапусціў 6 шайб (адну з іх у большасці, яшчэ адна – прыйшлася на пустую браму), адбіў 17 з 23 кідкоў.
«Калгары» Ягора Шаранговіча выйграў у «Анахайма» з лікам 5:3. Беларус правёў на лёдзе 12 хвілін 49 секунд, не адзначыўся набранымі баламі і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».
У рэгулярным чэмпіянаце АХЛ «Хершы» разграміў «Хартфард Вулф Пэк» з лікам 8:1.
19-гадовы беларускі форвард «Хершы» Ілля Протас набраў 6 ачкоў (1+5) у матчы, гэта яго асабісты рэкорд на прафесійным узроўні.
Ён аддаў пяць перадач у роўных складах і закінуў шайбу на 24-й хвіліне сустрэчы.
Протас зрабіў 4 кідкі і завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці «+6» і прызнаны першай зоркай матчу.
У сезоне АХЛ Протас-малодшы правёў 66 матчаў, набраўшы 62 ачкі (28+34). У яго актыве 40 хвілін штрафу і паказчык карыснасці «16».
А таксама «Ліхай Вэлі» прайграў «Уілкс-Барэ» з лікам 2:6.
Беларускі брамнік «Ліхай Вэлі» Аляксей Коласаў правёў на лёдзе 60 хвілін, прапусціў 6 шайб і адбіў 16 з 22 кідкоў.
У сезоне АХЛ 24-гадовы брамнік правёў 36 матчаў.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, 115 ракетка сусветнага рэйтынгу, перамагла прадстаўніцу Украіны 120 ракетку Ангеліну Калініну з лікам 2:0 (6:4, 6:2) у фінальным раўндзе кваліфікацыі на турніры WTA-500 у Лінцы (Аўстрыя) і прайшла ў асноўную сетку.
Суперніца беларускі па першым раўндзе асноўнай сеткі стане вядомая пазней.
Турнір у Лінцы – мае прызавы фонд амаль у адзін мільён даляраў і праходзяць пад зачыненым дахам.
Беларуская гімнастка Аліна Гарнасько выйграла мнагабор’е на турніры «Гран-пры Цье» па мастацкай гімнастыцы ў Францыі. Спартоўка набрала ў суме 112,200 бала.
Найлепшыя вынікі яна паказала ў практыкаваннях з абручом (28,750) і булавамі (29,750).
На выходных вызначыліся фіналісткі чэмпіянату Беларусі па гандболе.
У матчах за золата згуляюць БНТУ-БелАЗ і «Гомель».
За бронзавыя ўзнагароды будуць змагацца «Гараднічанка» і СКА.
Дзеючымі чэмпіёнкамі з’яўляюцца спартоўкі з БНТУ-БелАЗ.
Серыі працягнуцца да трох перамог.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






