BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае “Дынама” завяршыла выступы ў Лізе канферэнцый паразай 

Футбалісты менскага “Дынама” прайгралі ў заключным матчы групавога этапу Лігі канферэнцый грэчаскаму “Панацінаікосу” з лікам 0:4.

Гульня адбылася ў Афінах, дзе гаспадары цалкам дамінавалі: Аляксандр Ярэмеў адкрыў лік у першым тайме, а пасля перапынку дубль аформіў Тэтэ, чацвёрты гол забіў Фотыс Іаанідыс. Раней падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі перамаглі “Ларн” 2:0, але пацярпелі паразы ад “Харца” 1:2, ХІКа 0:1, “Легіі” 0:4 і “Капенгагена” 1:2.

„Ягелонія” зугяле ў 1/16, а «Легія» у 1/8 фіналу Лігі Канферэнцый

У заключным, шостым туры агульнага этапу Лігі канферэнцый УЕФА футбалісты беластоцкай “Ягелоніі” згуляляла ўнічыю са славенскай “Алімпіяй” 0:0. Варшаўская “Легія” саступіла швецкаму “Юргордэну” з лікам 1:3.  У складзе «Легіі» гол забіў Павел Вшолек. Нягледзячы на гэтую паразу, “Легія” заняла сёмае месца ў агульнай турнірнай табліцы і заваявала прамы выхад у 1/8 фіналу Лігі канферэнцый. Па выніках шасці тураў вызначыліся восем найлепшых каманд, якія атрымалі прамы выхад у 1/8 фіналу. Яшчэ шаснаццаць каманд трапілі ў 1/16 фіналу. У другой групе апынулася беластоцкая “Ягелонія”, якая заняла дзявятае месца. Гэта азначае, што ў наступным раундзе “Ягелоніі” давядзецца сустрэцца з камандай, якая заняла 23-е або 24-е месца, то-бок з “Мольдэ” або “TSC Бачка Тапола”. Супернік будзе вызначаны падчас сённяшняга лёсавання.  Фінал Лігі канферэнцый адбудзецца 28 траўня ў польскім Уроцлаве.

Хакеісты “Нёмана” працягнулі пераможную серыю

Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” дамагліся 14-й перамогі запар у чэмпіянаце экстралігі. У матчы супраць “Дынама-Маладзечна” гарадзенцы выйгралі з мінімальным лікам 1:0 дзякуючы шайбе Уладзіслава Кулеева на 36-й хвіліне. Галкіпер “Нёмана” Міхаіл Карнаухаў адбіў усе 22 кідкі суперніка. Таксама “Гомель” у драматычным матчы нанёс “Металургу” са Жлобіна першую паразу за месяц. Пасля асноўнага часу і авертайма сустрэча завяршылася серыяй булітаў, дзе поспех быў на баку гамяльчан, вынік – 4:3. У апошні раз жлабінчане саступалі 19 лістапада, і таксама “Гомелю”. Іншыя матчы дня таксама завяршыліся перамогамі гасцей: “Віцебск” перайграў “Ліду” 5:3, а “Лакаматыў” па булітах абыграў “Авіятар” 2:1.

На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні разыгралі 13  медалёў

У 25-метровым басейне спарткомлекса “Трактар” прайшоў другі дзень адкрытага чэмпіянату Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. У спаборніцтвах удзельнічаюць беларускія і расейскія спартоўцы. Перамогі ў індывідуальных дысцыплінах у мужчын святкавалі Ілля Шымановіч (100 м брасам), Канстанцін Курачкін (1500 м вольным стылем), Грыгорый Пекарскі (100 м батэрфляем), Аляксей Рылько (400 м комплексам) і Віктар Стаселовіч (50 м на спіне). Сярод жанчын золата заваявалі Анастасія Куляшова (100 м на спіне і 50 м батэрфляем), Аліна Змушко (200 м брасам), Уладзіслава Шаенка (100 м вольным стылем), Дар’я Баешка (400 м комплексам) і Алеся Акінчыц (400 м вольным стылем). Сёння будзе разыграна яшчэ 8 камплектаў узнагарод. Чэмпіянат завершыцца 21 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bel.football