Футбалісты менскага “Дынама” правядуць сёння дэбютны паядынак асноўнага этапа Лігі канферэнцый. У азербайджанскім Сумгаіце чэмпіёны Беларусі ў намінальна хатнім матчы сустрэнуцца з шатландскім клубам “Хартс” з Эдынбурга.
Перад стартам у Лізе чэмпіёнаў менчукі абыгралі “Іслач” у хатнім паядынку 23-га тура чэмпіянату Беларусі – 2:0. Цяпер дынамаўцы займаюць другое месца ў турнірнай табліцы, набраўшы 47 ачкоў у 20 праведзеных сустрэчах. Футбалісты “Хартса” ў 6-м туры нацыянальнага першынства згулялі ўнічыю на сваім полі з “Рос Каўнці” – 1:1. Пасля гэтага матча “Хартс” набраў два ачкі і знаходзіцца на апошнім, 12-м месцы.
«Ягелонія» згуляе з «Капенгагенам»
Увечары беластоцкая «Ягелонія» пачне выступы ў Лізе канферэнцый матчам у гасцях з дацкім «Капенгагенам». Чэмпіён Польшчы ўнёс змены ў склад на гэтыя спаборніцтвы. Права на гульню атрымалі Оскар Ліпіньскі, Эрык Казлоўскі, Бартламей Красевіч і Алан Рыбак. Апошні мае найбольшы вопыт у першай камандзе. Усяго 17-гадовы нападнік правёў дзесяць матчаў, пяць з якіх у гэтым сезоне. Астатнія трое могуць разлічваць на рэгулярную гульню ў трэцялігавым рэзерве беластоцкага клуба. Са спісу быў выкраслены Якуб Лявіцкі, які гэтым летам з’ехаў у «Пяст Глівіцэ».
Дубль Месі дапамог «Інтэр Маямі» абыграць «Каламбус Кру» і датэрмінова выйграць рэгулярны чэмпіянат MLS.
Сустрэча завяршылася з лікам 3:2 на карысць гасцей. У складзе пераможцаў дубль аформіў Ліянэль Месі, адзін гол на рахунку Луіса Суарэса. З 63-й хвіліны “Каламбус Кру” гуляў у меншасці пасля выдалення абаронцы Рудзі Камача. “Інтэр Маямі” набраў 68 ачкоў і за два туры да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату забяспечыў сабе першае месца ў агульнай табліцы, выйграўшы трафей Supporters’ Shield. Для Ліянэля Месі гэта 46-ы тытул у кар’еры.
Шчэнсны прыехаў дапамагаць «Барселоне»
Галкіпер Войцэх Шчэнсны пракаментаваў пераход у «Барселону». «У мяне няма гарантыі, што буду першым нумарам. Сёння я не першы нумар. І на наступным тыдні таксама не буду ім, таму што мне яшчэ патрэбны час. У футболе няма гарантый, што ты будзеш гуляць у стартавым складзе. Спачатку ты павінен пазмагацца за месца ў аснове, а затым захаваць яго. Не размаўляў з Хансі Флікам пра ролю ў камандзе. «Барса» толькі ясна дала зразумець, што ёй патрэбна дапамога. Але трэнер будзе вырашаць, дзе спатрэбіцца мой досвед: на полі ці за яго межамі. Таксама можа здарыцца, што прайграю канкурэнцыю за ролю асноўнага брамніка. Скажу больш: калі я прайграю, а Іньякі Пенья будзе гуляць бліскуча, нават не засмучуся», – сказаў Шчэнсны Foot Truck.
Раман Гарбуноў пераведзены ў спіс траўмаваных менскага “Дынама”
Нападнік Раман Гарбуноў пераведзены ў спіс траўмаваных менскага «Дынама». Пра гэта паведамляюць сацсеткі “зуброў”. Форвард не змог прыняць удзел у матчы з “Адміралам” (7:2). У гэтым сезоне на рахунку Гарбунова восем паядынкаў і шэсць (4 +2) ачкоў пры паказчыку карыснасці “+2”.
«Мяшкоў» і СКА – каманды з самымі вялікімі заробкамі ў ЧБ
Як стала вядома «Трыбуне», «Мяшкоў» і СКА з’яўляюцца камандамі з самымі вялікімі заробкамі ў чэмпіянаце Беларусі. У «Мяшкове» сярэдні заробак знаходзіцца ў раёне 3 – 3,5 тысяч даляраў да выліку падаткаў. Максімальны заробак у СКА складае 2,5 тысячы даляраў за месяц да выліку падаткаў. У большасці сваёй гульцы атрымліваюць каля 2 тысяч даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя