BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае “Дынама” згуляе з футбалістамі “Віцебска”

Стартавыя паядынкі 22-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі пройдуць з удзелам двух фаварытаў. У першым матчы футбалісты жодзінскага “Тарпеда-БелАЗа”, якія ідуць другімі ў турнірнай табліцы, прымуць на сваім полі “Менск” (пачатак гульні ў 18.00). У першым крузе аўтазаводцы перамаглі менчукоў на іх полі з лікам 2:1, а ў папярэднім туры разграмілі на выездзе футбалістаў “Смаргоні” – 4:0. “Менск” на мінулым тыдні святкаваў сваю трэцюю перамогу запар, абыграўшы на хатняй арэне “Гомель” – 3:1.

Таксама сёння футбалісты “Віцебска” згуляюць у сябе дома з дзейным чэмпіёнам краіны менскім “Дынама”. У першым крузе цяперашняга першынства гэтыя супернікі не выявілі пераможцу, згуляўшы ўнічыю – 0:0. У 21-м туры дынамаўцы былі мацней за магілёўскі “Днепр” – 2:0, а віцебчукі прайгралі трэці матч запар, саступіўшы барысаўскаму БАТЭ з лікам 0:1. Заўтра лідар першынства гарадзенскі “Нёман” будзе супернічаць у Салігорску з мясцовым “Шахцёрам”, а “Гомель” прыме на сваёй арэне наваполацкі “Нафтан”.

Анатоль Вялых папоўніў трэнерскі штаб салігорскага “Шахцёра”

У трэнерскі штаб асноўнага складу салігорскага “Шахцёра” увайшоў расейскі спецыяліст Анатоль Вялых. «Анатоль Фраловіч будзе адказваць за фізічную падрыхтоўку каманды. Раней трэнер працаваў у казахскіх «Жэнісе», «Жэтысу» і «Таразе», расейскіх «Факеле», «Носце», «Цюмені», «Волзе», «Хімках», «Анжы», «Енісеі» і «Чайцы». , – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Шахцёра».

Левандоўскі абышоў Пепэ і Раберта Карласа па колькасці матчаў у Лізе чэмпіёнаў

Нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі правёў 121-ы матч у Лізе чэмпіёнаў. Ён увайшоў у топ-20 гульцоў па колькасці матчаў у Лізе чэмпіёнаў. Паляк абышоў па гэтым паказчыку Пепэ і Раберта Карласа, у актыве якіх па 120 матчаў.

Міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці А. Мядзведзя стартаваў у сталіцы

У сталічным Палацы спорту стартаваў 53-і міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. Удзел у традыцыйных спаборніцтвах бяруць барцы вольнага стылю з Беларусі, Расеі, Азербайджана, Узбекістана, Бахрэйна, Кыргызстана, Таджыкістана, Казахстана, Малдовы, Грэцыі і Балгарыі. Спартоўцы разыграюць медалі ў 10 вагавых катэгорыях. У дзённай праграме пятніцы праходзяць папярэднія паядынкі, паўфінальныя сутычкі адбудуцца ўвечары.

Беларускае Радыё Рацыя