BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскі СКА абыграў піцерскі “Зеніт” у гасцявым матчы 1/4 фіналу SEHA-лігі

У чэмпіянаце SEHA-лігі ўсе першыя матчы чвэрцьфінальнай стадыі завяршыліся перамогамі гасцей. Гандбалісты менскага СКА сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу з мясцовым “Зенітам” і выйгралі 32:27. У другой сустрэчы “Пермскія мядзведзі” прайгралі ў Пермі “Чэхаўскім мядзведзям” з лікам 29:36.

Раней маскоўскі ЦСКА абыграў на выездзе стаўрапальскі “Віктар” з лікам 37:30, а “Мяшкоў Брэст” разграміў у Магілёве гандбалістаў “Машэкі” з перавагай у 14 мячоў – 34:20.

Беларускія гандбалісткі другі раз выйгралі ў ЦСКА-2

Беларускія гандбалісткі святкавалі другую перамогу над маскоўскай камандай ЦСКА-2 у Менску. У другім спарынгу ў сталічным Доме гандбола зборная Беларусі абыграла суперніц з лікам 32:29. У пераможцаў самай выніковай стала Дар’я Аўдошка, якая закінула 9 мячоў. У першым кантрольным паядынку каманда Валерыя Пяўніцкага выйграла – 40:31. Пасля сустрэч з масквічкамі беларускія гандбалісткі вернуцца ў свае клубы і працягнуць выступы ў чэмпіянаце Беларусі, які адновіцца 9 сакавіка. Пасля 26 тураў лідаруе “Гомель”, у якога 42 ачкі, “БНТУ-БелАЗ” адстае на 6 балаў, у актыве гарадзенскай “Гараднічанкі” 34 ачкі.

Уладзіслаў Касмынін падпісаў дамову з «Нёманам»

Экс-абаронца казахстанскага «Мактаарала» Уладзіслаў Касмынін падпісаў працоўную дамову з «Нёманам», якая разлічана да канца цяперашняга сезона, – паведамляе прэс-служба клуба. Касмынін з’яўляецца выхаванцам наваполацкай СДЮШАР «Нафтан». З 2005 па 2009 год выступаў за дубль наваполацкай каманды, а дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2008 года. У 2009 годзе стаў уладальнікам Кубка Беларусі, хаця на поле ў фінальным пераможным матчы супраць «Шахцёра» не выходзіў. Пасля шматлікіх арэнд («Полацк», «Хваля-Пінск», «Граніт-Мікашэвічы» і «Віцебск»), у сезоне 2015 года вярнуўся ў Наваполацк, аднак у лютым 2016 года пакінуў клуб і стаў паўнавартасным гульцом мікашэвіцкага «Граніта». У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем у “Граніце” пакінуў клуб і далучыўся да “Нёмана”. У складзе жоўта-зялёных у другой палове 2016 года згуляў 11 матчаў і пасля заканчэння сезона пакінуў клуб. Выступаў таксама ва Узбекістане і Таджыкістане.

“Арыс” Шпілеўскага выйшаў у паўфінал Кубка Кіпра

“Арыс”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, на выездзе абыграў “Анартосіс” у матчы 1/4 фіналу Кубка Кіпра — 3:2.

У гасцей беларускі форвард Арцём Шуманскі трапіў у заяўку на паядынак, аднак на поле не выйшаў. “Арыс” прабіўся ў наступную стадыю турніру.

“Атлетык” разграміў “Атлетыка” і выйшаў у фінал Кубка караля

У фінале Кубка Іспаніі сустрэнуцца “Мальёрка” і “Атлетык” (Більбао), Баскі напярэдадні ў матчы ў адказ разграмілі сталічны “Атлетыка” 3:0.

У першым тайме вызначыліся браты Уільямс – Іньякі і Ніка.

На 61-й хвіліне разгром давяршыў Горка Гурусэта. У першым матчы каманда з Більбаа перамагла 1:0.

Пагба дыскваліфікаваны на чатыры гады за допінг

Паўабаронца «Ювентуса» і зборнай Францыі Поль Пагба дыскваліфікаваны на чатыры гады за парушэнне антыдопінгавых правіл, паведамляе італьянскі журналіст Нікола Скіра. 11 верасня 2023 года стала вядома, што допінг-тэст 30-гадовага футбаліста даў станоўчы вынік пасля матчу з «Удзінэзэ» (3:0) у 1-м туры серыі А. У арганізме Пагба выявілі падвышанае ўтрыманне тэстастэрону. Паўторны допінг-тэст таксама даў станоўчы вынік. Паўабаронца быў адхілены і з верасня не трэніруецца з “Ювентусам”. Таксама паведамлялася, што клуб скасуе кантракт з Пагба, як толькі ён будзе афіцыйна дыскваліфікаваны.

З «Ювентусам» Пагба чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Італіі, двойчы выйграваў Кубак краіны і тры разы Суперкубак. У складзе зборнай Францыі футбаліст перамагаў на чэмпіянаце свету-2018.

Даніэль Рыкарда стаў найхучэйшым на першай свабоднай практыцы Гран-Пры Бахрэйна Формулы-1

У бліжэйшую нядзелю будзе дадзены старт першаму Гран-пры Формулы-1 сезона 2024 года. Заезд пройдзе на трасе “Захір” у Бахрэйне.

У чацвер гоншчыкі прыступілі да свабодных практыкаў. Самым хуткім апынуўся пілот каманды «РБ» Даніэль Рыкарда. Дзеючы чэмпіён свету Макс Ферстапен толькі на шостай пазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя