BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мёрклі прызнаны найлепшым гульцом тыдня КХЛ

Найлепшым нападнікам тыдня КХЛ прызнаны гулец менскага «Дынама» Нік Мёрклі. Ён набраў 5 (3+2) балаў з паказчыкам карыснасці «+2» у трох матчах тыдня. У гульні з «Адміралам» Мёрклі зрабіў дубль, таксама на яго рахунку галявая перадача і два сілавыя прыёмы.

Герасімаў прайграў у кваліфікацыі тэніснага турніру ў Нотынгеме

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў застаўся за бортам асноўнага этапа турніру серыі ATP Challenger Tour у брытанскім Нотынгеме з прызавым фондам 74 800 еўра. У першым кваліфікацыйным раундзе беларус саступіў чэшскаму тэнісісту Пятру Ноўза – 6:3, 3:6, 4:6. На старце спаборніцтваў парнага разраду жаночага турніру катэгорыі WTA-250 у румынскім горадзе Клуж-Напака з прызавым фондам 267 тысяч даляраў беларуска Лідзія Марозава і полька Катажына Пітэр сустрэнуцца з амерыканскім тандэмам Кэці Макналі / Эйжа Мухамад.

Еўдакімаў працягнуў кантракт з «Нёманам»

29-гадовы паўабаронца Алег Еўдакімаў падоўжыў кантракт з гарадзенскім «Нёманам», да якога далучыўся па ходу мінулага сезону. Першую частку мінулага года Алег правёў у менскім «Дынама», дзе выйшаў на поле ў васьмі матчах. Другую частку чэмпіяната Еўдакімаў правёў у Гародні і дапамог камандзе ўзяць срэбраныя медалі. Еўдакімаў за «Нёман» згуляў трынаццаць матчаў і аформіў 2+2 па сістэме «гол+пас». У актыве паўабаронцы ёсць два матчы за зборную Беларусі.

Левандоўскі застаецца ў «Барселоне» на наступны сезон. Клуб таксама хоча гэтага

Роберт Левандоўскі плануе працягваць сваю кар’еру ў «Барсе». 35-гадовы гулец мае намер застацца ў клубе найменш на год, перадае Diario Sport. У яго планах убачыць новы праект клуба з новым трэнерам. «Барселона» таксама зацікаўлена ў падаўжэнні супрацоўніцтва з палякам: клуб у захапленні ад яго прафесіяналізма і фізічнай формы. Каталонцы пакінуць Левандоўскаму такі ж заробак, які ён атрымліваў у першыя два сезоны. Значыць, ён застанецца самым высокааплатным гульцом «Барсы». Пры гэтым «блаўграна» не будзе перашкаджаць сыходу форварда, калі ён атрымае прапанову ад іншай каманды. У гэтым сезоне Ла Лігі Левандоўскі аформіў 9 галоў у 21 матчы.

Ліннік аддала дзве галявыя перадачы ў матчы чэмпіянату Саудаўскай Аравіі

Напярэдадні ў матчы 10-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі сярод жанчын «Аль-Хiляль» разграміў «Аль-Рыяд» 7:1. У складзе пераможцаў беларуска Анастасія Лінік аддала 2 галявыя перадачы. Гэта яе першыя ачкі ў чэмпіянаце гэтай краіны. У турнірнай табліцы «Аль-Хіляль» Лінік ідзе на трэцяй пазіцыі.

18 ачкоў Сныцінай дапамаглі «Лондан Лаянс» перамагчы «Шэфілд»

«Лондан Лаянс» Кацярыны Сныцінай адолелі «Шэфілд» 92:74 у чарговым матчы чэмпіяната Велікабрытаніі па баскетболе. Беларуска набрала 18 ачкоў, зрабіла 3 падборы і аддала 6 перадач. Пасля васьмі тураў «Лондан Лаянс» ідуць на першым месцы з васьмю перамогамі ў васьмі матчах.

Беларускае Радыё Рацыя