У рамках Betera-Экстралігі жлобінскі “Металург” на хатняй арэне абыграў “Віцебск” у авертайме з лікам 2:1.

У іншых матчах гульнявога дня баранавіцкі “Авіятар” буйна саступіў наваполацкаму «Хіміку» – 3:8, а «Дынама-Маладзечна» было мацней за «Ліду» – 6:4.
Шаранговіч траўмваўся напярэдадні старту сезону ў НХЛ
Беларускі форвард “Калгары” Ягор Шаранговіч атрымаў траўму напярэдадні старту сезона ў НХЛ. Гэта здарылася ў прайграным хатнім выставачным матчы супраць “Вініпега” — 2:3.
Наш суайчыннік правёў на пляцоўцы 17 хвілін 48 секунд, нанёс тры кідкі і зарабіў “-1” па сістэме “плюс-мінус”. Між тым на 56-й хвіліне Шаранговіч атрымаў траўму, пасля таго як супернік няўдала ўпаў на нагу беларуса. Ягор пасля сутыкнення не здолеў дагуляць да канца гульні, адзначае belarushockey.com.
Ганчарэнка адмовіўся ўзначаліць “Нафтчы”
Былы трэнер БАТЭ і маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка атрымліваў прапанову з Азербайджана. 47-гадовы беларускі спецыяліст адмовіўся ўзначаліць бакінскі “Нафтчы”.
Між тым кіраўніцтва “Пары НН” спынілася на кандыдатуры Ганчарэнкі ў якасці галоўнага трэнера каманды і вядзе з ім перамовы па асабістых умовах кантракту, а таксама прынцыпах камплектавання каманды, адзначае legalbet. 30 траўня Віктара Ганчарэнку звольнілі з екацярынбургскага «Урала».
Коры Гаўф – самая маладая фіналістка турніру WTA-1000 у Пекіне
Амерыканская тэнісістка Коры Гаўф стала самай маладой фіналісткай турніру катэгорыі WTA-1000 у Пекіне з 2010 года. На стадыі 1/2 фіналу яна перайграла іспанку Паўлу Бадосу з лікам 4:6, 6:4, 6:2. 14 гадоў таму ва ўзросце 20 гадоў у фінал спаборніцтваў у Пекіне выйшла датчанка Каралін Вазняцкі. На той момант яна была маладзей за Коры на чатыры месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя