BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхаіл Гардзяйчык здзейсніў трэці ў кар’еры “хет-трык”

У гасцявой сустрэчы-перастрэлцы з «Нафтанам», якая завяршылася з лікам 6:3 лідэр нападаў берасцейскага «Дынама» Міхаіл Гардзяйчук здзейсніў галявы хет-трык, ужо трэці ў кар’еры. Дарэчы, больш за ўсіх «трукаў з капелюшом» у чэмпіянатах здзейснілі Раман Васілюк — 11 (з улікам двух галявых покераў), Валерый Стрыпейкіс — 9, Сяргей Яромка — 8 і Віталь Кутузаў — 5.

“Арыс” Шпілеўскага адправіў тры мячы ў браму “Амоніі” і ўзначаліў табліцу

“Арыс”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, на выездзе “ўсухую” абыграў “Амонію” з Арадыпу ў матчы 3-га тура чэмпіянату Кіпра з лікам 3:0. “Арыс” з дзевяццю ачкамі ўзначальвае турнірную табліцу.

Мануэль Ноер усталяваў неверагодны рэкорд Бундэслігі ўсіх часоў

У матчы 4-га тура Бундэслігі сустракаліся «Хольштайн» і «Баварыя». Гульня праходзіла на стадыёне “Хольштайн” у Кілі. “Баварыя” разграміла суперніка з лікам 6:1. Галкіпер і капітан мюнхенцаў Мануэль Ноер адыграў усю сустрэчу. “Хольштайн” стаў 37-м клубам нямецкага чэмпіянату, які перамагаў 38-гадовы футбаліст. Ноер стаў першым гульцом у гісторыі Бундэслігі, які перамог 37 розных каманд турніру, паведамляе Bayern & Germany. Ноер выступае за «Баварыю» з 2011 года, калі перабраўся ў клуб з «Шальке-04». Пасля гэтага матчу ў актыве “Баварыі” дзевяць ачкоў. Падначаленыя Венсана Кампані займаюць першае месца пасля чатырох матчаў.

Дубль Ямаля дапамог «Барселоне» разграміць «Жырону» у матчы 5-га тура Ла Лігі

У матчы 5-га тура іспанскай Прымеры “Жырона” разгромна прайграла “Барселоне” 1:4. Каталонскае дэрбі прайшло на стадыёне «Мунісіпаль дэ Манціліві» ў Жыроне. У складзе гасцей дублем адзначыўся Ламін Ямаль, яшчэ па голу забілі Даніэль Ольма і Педры. Гаспадары адказалі дакладным ударам Крысціяна Стуані. “Жырона” займае сёмае месца ў турнірнай табліцы іспанскай Прымеры. Каманда набрала сем ачкоў за пяць матчаў. “Барселона” зарабіла 15 ачкоў і размяшчаецца на першым радку. Таксама мадрыдскі “Атлетыка” разграміў “Валенсію” 3:0 дзякуючы галам Галахера, Грызмана і Альварэса. “Валенсія” займае 20-е месца ў турнірнай табліцы. Каманда набрала адно ачко за пяць матчаў. “Атлетыка” зарабіў 11 ачкоў і размяшчаецца на другім радку.

Арцём Шпілеў прызнаны найлепшым абаронцам тыдня экстралігі, Міхаіл Стефановіч – найлепшы нападнік

Афіцыйны сайт ФХБ назваў найлепшых гульцоў мінулага тыдня Betera-Экстралігі. Найлепшым брамнікам выбраны Арцём Шпілеў з “Лакаматыва”, абаронцам – Андрэй Герашчанка з “Металурга”, а найлепшым нападнікам яго партнёр па камандзе – Міхаіл Стэфановіч. Найлепшым маладым гульцом прызналі Сяргея Ханаса з «Брэста».

Сабаленка захавала другую пазіцыю ў рэйтынгу WTA

Сусветная жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнавіла рэйтынг у адзіночным разрадзе. Лідыруе польская тэнісістка Іга Cвёнтэк. На другім радку знаходзіцца беларуска Арына Сабленка, на трэцяй пазіцыі — амерыканка Джэсіка Пегула. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка размясцілася на 19-й пазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя