BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхал Іванюк пра Алімпіяду: Як мінімум адзін медаль павінен быць ад прадстаўнікоў Падляшша

Сёння ў Італіі ў Мілане адкрываюцца 25-я Зімовыя Алімпійскія гульні. Спартовы аглядальнік тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Міхал Іванюк разлічвае на 2-3 медалі ад зборнай Польшчы, у тым ліку, як мінімум адзін з іх верагодна прывязуць спартоўцы з Беластоку, якія будуць прадстаўленыя ў такой дысцыпліне як – шорт-трэк.

Міхал Іванюк

– З пункту гледжання жыхара Беластоку, то мы разлічваем на трох спартоўцаў – гэта Габрыэла Тапольска, Міхал Нявінскі і Наталля Малішэўска. У шорт-трэку лічу, што Наталля прывязе медаль, на які яна працуе шмат гадоў.

Як прадстаўнік беларускай нацыянальнай меншасці Міхал зазначае, што кожную Алімпіяду ўважліва сочыць і за вынікамі спартоўцаў зборнай Беларусі:

– Вядома, якая палітычная сітуацыя ў Беларусі, што адбываецца ў беларускім грамадстве, як адзін рэжым падтрымлівае другі рэжым. Але я, як заўзятар хакея, заўсёды падтрымліваў беларускую каманду на Алімпійскіх гульнях. Заўсёды trzymał kciuki за беларусаў. У гэтым годзе такога не будзе. Але за некалькімі лічанымі беларускімі спартоўцамі, якія будуць выступаць пад нейтральным сцягам, буду сачыць.

На 25-х Зімовых Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Мілане і Карціна-д’Амп’еца, Польшчу будуць прадстаўляць амаль рэкордная колькасць спартоўцаў – 59. У сваю чаргу падсанкцыйная зборная Беларусі будзе прадстаўленая найменшай за ўсю гісторыю колькасцю алімпійцаў – усяго 7.

Гульні пройдуць з 6 па 22 лютага.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Міхала Іванюка.