BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае «Дынама» замацавалася ў топ-4 Заходняй канферэнцыі КХЛ

Хакеісты менскага «Дынама» ўдала завяршылі хатнюю серыю матчаў у рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, перамогшы «Сібір» з лікам 3:2 у авертайме. Перамога стала шостай у сямі апошніх гульнях, што дазволіла «зубрам» падняцца на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы з 55 ачкамі. Цяпер мінчане адстаюць ад другога радка ўсяго на два балы і апярэджваюць бліжэйшых супернікаў на дзевяць ачкоў.

Ice hockey stick and puck 20181220

Перамогі «Віцебска», «Магілёва» і «Дынама-Маладзечна» ў матчах экстралігі

Пасля навагодняй паўзы аднавіліся спаборніцтвы ў беларускай хакейнай экстралізе. «Віцебск» у гасцях перамог «Брэст» з лікам 4:2, пры гэтым два ачкі набраў форвард Ілля Камбовіч. «Дынама-Маладзечна» на сваім лёдзе разграміла «Авіятар» — 6:1, а «Магілёў» мінімальна абыграў «Хімік» у Новаполацку — 1:0. Для магілёўцаў гэта трэцяя перамога запар у гэтым сезоне. Сёння экстраліга працягнецца матчамі «Шахцёр» — «Металург», «Ліда» — «Славуціч» і «Гомель» — «Нёман».

Фінал чатырох Кубка Беларусі па міні-футболе стартуе ў Магілёве

Сёння ў спарткомплексе «Алімпіец» пачынаецца «Фінал чатырох» Кубка Беларусі па міні-футболе. У першым паўфінале сустрэнецца дзеючы ўладальнік трафея — «Вітэн» — са «Сталіцай». Другі матч дня пройдзе паміж гомельскімі камандамі ВРЗ і БЧ. Фінал адбудзецца заўтра ў 17:30. Нагадаю, што ў мінулым сезоне пераможцам Кубка стаў «Вітэн», свяіткпваўшы перамогу над ВРЗ з лікам 6:4.

«Энергетык»-БДУ атрымае 340 тысяч еўра ад трансферу Хусанава ў «Манчэстэр Сіці»

У выпадку пераходу 20-гадовага абаронцы Абдукадзіра Хусанава з французскага «Ланса» ў «Манчэстэр Сіці» за 50 мільёнаў еўра мінскі «Энергетык»-БДУ атрымае 340 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста. Хусанаў выступаў за беларускі клуб з 2022 па 2023 год, правёўшы 35 матчаў і набраўшы 8 выніковых балаў.

Летам 2023 года ён перайшоў у «Ланс» за 100 тысяч еўра і ўжо ў першым сезоне правёў 16 матчаў, зрабіўшы адну галявую перадачу. Зараз французскі клуб дамовіўся з «гараджанамі» аб трансферы, а кантракт Хусанава з «Манчэстэр Сіці» будзе дзейнічаць да 2029 года.

Беларускае Радыё Рацыя