Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту (World Aquatics) зняла забарону на ўдзел беларускіх і расейскіх плыўцоў у асобных відах праграмы, паведамляе прэс-служба World Aquatics. З гэтага часу беларускія і расейскія спартоўцы ў нейтральным статусе пры выкананні крытэрыяў допуску могуць прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах па плаванні, плаванні на адкрытай вадзе, сінхронным плаванні і скачках у ваду ва ўсіх дысцыплінах. Такім чынам, плыўцы атрымалі магчымасць выступаў ў эстафетах. Пад забаронай застаецца ўдзел у турнірах па водным пола. З верасня 2023 года нашы атлеты былі дапушчаны да спаборніцтваў толькі ў індывідуальных відах праграмы.
Фалей не змагла прабіцца ў другі круг тэніснага турніру ў Японіі
Беларуская тэнісістка 197-ы нумар сусветнага рэйтынгу Алена Фалей не здолела прабіцца ў другі раунд турніру ў японскім Такасакі з прызавым фондам 100 тысяч даляраў. У 1/16 фіналу беларуска ва ўпартым трохсэтавым паядынку саступіла за тры гадзіны японцы Мамако Кобары – 6:7 (3:7), 6:4, 6:7 (9:11). Па ходу тай-брэйка трэцяй партыі ў Фалей было чатыры матчболы, але яна не змагла іх рэалізаваць.
У Доме футбола прайшоў іспыт для футбольных агентаў
У Доме Футбола ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэгламенту ФІФА па дзейнасці футбольных агентаў адбыўся іспыт ФІФА для футбольных агентаў. З двух кандыдатаў, якія падалі заяўкі на ўдзел у экзамене, да іспыту быў дапушчаны адзін — спадар Камсу Тчакам. «У адпаведнасці з рэгламентам ФІФА па дзейнасці футбольных агентаў вынікі іспыту паведамляюцца на працягу 7 працоўных дзён з даты яго правядзення. Наступны экзамен ФІФА для агентаў гульцоў адбудзецца 21 траўня 2025 года. Заяўкі для ўдзелу ў вышэйзгаданым іспыце можна падаваць праз платформу ФІФА», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы АБФФ.
Манчэстэр Сіці прапануе Эрлінгу Холанду новы кантракт на 100 млн фунтаў
«Манчэстэр Сіці» зараз актывізуе свае намаганні, каб пераканаць Эрлінга Холанда рушыць услед прыкладу Пепа Гвардыёлы і падпісаць новы кантракт. Чэмпіёны АПЛ спадзяюцца, што рашэнне трэнера Гвардыёлы застацца прынамсі яшчэ на адзін год дапаможа суперзорцы Холанду дамовіцца аб мегапакеце ў 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, піша The Sun. 24-гадовы Холанд далучыўся да каманды ў 2022 годзе, і ў яго яшчэ засталося два з паловай гады па кантракце коштам 375.000 фунтаў стэрлінгаў у тыдзень да выліку бонусаў. Яго тыднёвая зарплата азначае, што ён будзе зарабляць больш за 20 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў за сезон.
Беларускае Радыё Рацыя