BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да Алімпіяды Азаранку і Сабаленку

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да Алімпіяды беларускіх тэнісістак Вікторыю Азаранку і Арыну Сабаленку. Абноўлены спіс індывідуальных нейтральных спартоўцаў з Беларусі і Расеі, якія маюць права на ўдзел і запрошаны на Алімпійскія гульні 2024 года, быў апублікаваны напярэдадні. Праўда, трэцяя ракетка свету Сабаленка нядаўна заявіла, што ў Парыжы выступаць не будзе. Яна спаслалася на загружаны каляндар і на жаданне падумаць пра сваё здароўе. Азаранка сваё рашэнне яшчэ не агучыла. А вось беларускія пяціборкі Марыя Гнёдчык і Анастасія Пракапенка не дапушчаныя на Алімпіяду, хоць раней заваявалі ліцэнзіі. “Трыбуна” нагадвае, што Анастасія Пракапенка — падпісантка ліста спартоўцаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Лунін атрымаў самую нізкую адзнаку ад Whoscored сярод усіх футбалістаў, якія згулялі на Еўра-2024

Брамнік зборнай Украіны Андрэй Лунін атрымаў ад Whoscored самую нізкую адзнаку сярод усіх гульцоў, якія згулялі хаця б адзін матч на Еўра-2024. Ён згуляў супраць зборнай Румыніі і атрымаў адзнаку 3,8.

Кірыл Кірыленка пасля канфлікту з Іванам Біёнчыкам пакінуў “Славію”

Малады атакуючы паўабаронца мазырскай “Славіі” Кірыл Кірыленка пакінуў клуб. Пра гэта паведамляе t.me/footballmozyr. Кірыл пакінуў клуб, не дачакаўшыся нават заканчэння першага круга. Вінгер правёў 12 гульняў за «чырвона-чорных», у якіх вызначыўся 2 галамі і 3 галявымі перадачамі, – піша крыніца. Раней у СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што пасля гульні з «Мінскам» Кірыленка нібыта ў грубай форме выказаў прэтэнзіі галоўнаму трэнеру Івану Біёнчыку і адмовіўся выконваць бегавую працу на полі.

20-гадовы Еўтуховіч перайшоў у «Брэст»

20-гадовы беларускі галкіпер Максім Еўтуховіч падпісаў кантракт з «Брэстам». Выхаванец бярозаўскай школы ў мінулым сезоне выступаў за другадывізіённы «Собаль». У 41 матчы аформіў 2 шатаўты.

Беларуска Пірская ўзяла бронзу юнацкага ЧЕ па барацьбе

Беларуская спартоўка Ганна Пірская стала прызёрам юнацкага першынства Еўропы па барацьбе. Прадстаўніца беларускай каманды стала бронзавай прызёркай у катэгорыі да 73 кг. У першым раундзе Пірская перамагла венгерку Тамару Чэх, а ў чвэрцьфінале была мацней за Ізабэль Мірчаву з Балгарыі. На стадыі адной другой Ганна саступіла немцы Лотэ Энгліх, затое ў паядынку за трэцяе месца адолела турчанку Зейнэп Суку. Да сутычкі за бронзу дабралася і наша Аліна Мажароўская, дзе пацярпела паразу ад Лары Блажэковіч з Харватыі.

Беларускае Радыё Рацыя