BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мядзведзеў і Алькарас прайшлі ў 1/16 фінала Уімблдона

Расейскі тэнісіст Данііл Мядзведзеў паспяхова прайшоў у стадыю 1/16 фіналу турніру «Вялікага шлема» – «Уімблдона». Пятая ракетка планеты ў чатырох сэтах апынуўся мацней за Аляксандра Мюлера з Францыі з лікам 6:7, 7:6, 6:4, 7:5. Матч доўжыўся 3 гадзіны і 30 хвілін. Трэцяя ракетка планеты іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас у трох сэтах абыграў аўстралійца Аляксандра Вукіча – 7:6, 6:2, 6:2. У наступнай стадыі Алькарас згуляе супраць амерыканца Франсіса Тыяфа.

Протас быў абраны трэцім на драфце CHL

Беларускі нападнік Ілля Протас быў абраны клубам «Віндзор Спітфайрс» (OHL) на Драфце CHL-2024.Гэта другі беларускі паказчык у гісторыі пасля Уладзіміра Алістрава, якога ў 2018 годзе «Эдмантан Ойл Кінгз» (WHL) абраў пад другім нумарам. Раней на Драфце СHL-2024 былі абраныя 77 беларусаў. Нагадаю, што Ілля Протас тыднем раней прайшоў Драфт НХЛ-2024, дзе быў абраны «Вашынгтонам» пад 75-м нумарам.

У жаночым «дынамаўскім» дэрбі мянчанкі разграмілі берасцеек

У рамках 16-га тура жаночай вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе менскае «Дынама» святкавала перамогу над берасцейскім з лікам 4:0. Галамі вызначыліся Ганна Сіняўская, Аліна Харашчак, Анастасія Кавалёва і Арына Сітнікава.Менскае «Дынама» святкавала 15-ю перамогу з 15 у гэтым сезоне. З 45 ачкамі яны займаюць першае месца.Берасцейскае «Дынама» з 21 балам знаходзіцца на шостай пазіцыі.
Савіцкі – лідар вышэйшай лігі па чаканых галах
Нападнік гарадзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі лідыруе ў гонцы бамбардзіраў вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па чаканых галах (xG).Пераможны дубль супраць «Смаргоні» дапамог давесці колькасць галоў у лізе да 5 пасля 14 тураў. Гэтага выніку Савіцкі дамогся пры 31 удары на 6.71 xG – самы высокі паказчык у лізе.У топ-5 па чаканых галах – Джуніёр Эфаге, Аляксандр Шасцюк, Максім Скавыш і Цярэнцій Луцэвіч.

Іспанія – самы моцны чвэрцьфіналіст Еўра-2024 па версіі FourFourTwo, Англія – самы слабы

Брытанскае выданне FourFourTwo склала рэйтынг наймацнейшых каманд, якія выйшлі ў чвэрцьфінал Еўра-2024. На першае месца часопіс паставіў зборную Іспаніі, на апошняе – Англію. На другім месцы Германія, на трэцім Швейцарыя, на чацвёртым Турцыя, на пятым Нідэрланды, на шостым Францыя і на сёмым Партугалія.

Фінал чэмпіяната свету па футболе 2030 пройдзе на «Санцьяга Бернабэў»

Фінальны матч чэмпіянату свету па футболе 2030 года пройдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабэу» у Мадрыдзе. Аб гэтым паведаміла газета Marca. Паводле інфармацыі крыніцы, у Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) не сумняюцца, што гэта будзе найлепшым рашэннем. Адзначаецца, што ў пэўны час на правядзенне фіналу прэтэндавала Каралеўская мараканская футбольная федэрацыя.Чэмпіянат свету ў 2030 годзе пройдзе ў шасці краінах. Асноўнымі гаспадарамі турніру стануць Іспанія, Партугалія і Марока. Першыя тры гульні чэмпіянату свету прымуць Аргенціна, Парагвай і Уругвай. Гульні сусветнага першынства ўпершыню пройдуць на розных кантынентах.

Беларускае Радыё Рацыя