BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мяшкоў Брэст” перамог СКА і выйшаў у фінал SEHA-лігі

“Мяшкоў Брэст” другі раз запар выйшаў у фінал SEHA-лігі. У паўфінальным паядынку дзейныя чэмпіёны на пляцоўцы берасцейскага спарткомплексу “Вікторыя” перайгралі фіналістаў мінулага сезона гандбалістаў менскага СКА з лікам 36:33. У гэтым сезоне армейцам так і не ўдалося ні разу абыграць берасцейскую дружыну. У першым паўфінале “Чэхаўскія мядзведзі” адолелі стаўрапальскі “Віктар” – 31:29. Такім чынам, 2 чэрвеня “Мяшкоў Берасце” і “Чэхаўскія мядзведзі” разыграюць галоўны прыз, а “Віктар” і СКА паспрачаюцца за бронзавыя ўзнагароды.

БАТЭ разграміў футбалістаў “Слуцка”

Футбалісты БАТЭ святкавалі буйную перамогу ў хатнім матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі. Гуляючы на ​​полі “Барысаў-Арэны”, падначаленя Ігара Крывушэнкі разграмілі гасцей са “Слуцка” з сухім лікам 6:0. Дубль аформіў Кірыл Чарнавок, па адным разе вызначыліся Аляксандр Ануфрыеў, Віктар Сотнікаў, Даніла Жульпа і Андрэй Панюкоў. У першым паядынку дня футбалісты “Смаргоні” на хатняй арэне згулялі ўнічыю з мазырскай “Славіяй” – 3:3. Сёння “Нафтан” сустрэнецца ў Наваполацку з “Іслаччу”, мінскае “Дынама” будзе супернічаць з дзяржынскім “Арсеналам”, а ў Гародні “Нёман” прыме берасцейскае “Дынама”.

Ганчарэнка можа вярнуцца на пасаду галоўнага трэнера ЦСКА

У маскоўскім ЦСКА разглядаюць варыянт вяртання беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі на пасаду рулявога каманды, паведамляе тэлеграм-канал “Мутко супраць”. Па інфармацыі крыніцы, усё яшчэ захоўваецца высокай верагоднасць сыходу Ўладзіміра Фядотава з пасады галоўнага трэнера масквічоў. – Пры гэтым, у клубе ёсць людзі, якія лічаць, што менавіта Ганчарэнка ў свой час не ўсё сказаў у ЦСКА. Таксама на яго баку можа быць уменне ствараць неабходную атмасферу ў распранальні, а пытанне яе стану зараз у клубе лічаць найважнейшай тэмай, – адзначае крыніца. Паралельна з’явілася інфармацыя аб цікавасці да беларускага спецыяліста з боку венгерскага клуба “Ферэнцвараш”.

“Рэал” аб’явіць аб пераходзе Кіліяна Мбапэ 3 чэрвеня

Мадрыдскі “Рэал” аб’явіць аб пераходзе нападніка “ПСЖ” Кіліяна Мбапэ ў будучы панядзелак, 3 чэрвеня. Аднак яго прэзентацыя ў якасці гульца “сметанковых” адбудзецца толькі пасля завяршэння Еўра-2024. Аб гэтым паведамляе аўтарытэтнае французскае выданне L’Équipe. Раней Мбапэ абвясціў, што пакіне парыжскі клуб пасля заканчэння кантракта, тэрмін дзеяння якога заканчваецца ў канцы чэрвеня. Паведамлялася, што нападнік падпіша з мадрыдскім “Рэалам” пяцігадовы кантракт. Француз будзе атрымліваць у «Рэале» € 15 млн у год – менш за тое, што яму плацілі ў «ПСЖ». Пры гэтым гульцу належыць падпісны бонус у 150 мільёнаў еўра. У мінулым сезоне Мбапэ згуляў 48 матчаў, забіў 44 мячы і аддаў 10 галявых перадач.

Беларускае Радыё Рацыя