BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мяшкоў Брэст” прабіўся ў фінал SEHA-лігі

“Мяшкоў Брэст” пераможна стартаваў у агульным “Фінале чатырох” SEHA-лігі, які праходзіць у турэцкім горадзе Болу. У паўфінале берасцейцы сустракаліся з гандбалістамі грэчаскага клуба АЕК з Афін і перамаглі з мінімальнай перавагай – 29:28. Сёння ў вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул “Мяшкоў Брэст” сустрэнецца з паўночнамакедонскім “Еўрафармам”.

Менскія дынамаўцы буйна прайгралі “Адміралу” ў дамашнім таварыскім матчы

Хакеісты менскага “Дынама” пацярпелі чарговую паразу ў серыі кантрольных матчаў перад стартам новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. Падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава прымалі “Адмірал” з Уладзівастока, сустрэча адбылася на лёдзе сталічнай “Алімпік Арэны”. “Зубры” прапусцілі шайбу ўжо на 23-й секундзе матча , а ў сярэдзіне стартавай трэці атрымалі яшчэ адну. Незадоўга да адыходу на перапынак становішча крыху выправіў Вадзім Мароз – 1:2. Другі перыяд мінчане зноў пачалі няўдала, прапусціўшы двойчы на працягу паловы хвіліны. Але даволі хутка: спачатку гасцей засмуціў Ілля Усаў, а затым Мароз аформіў дубль – 3:4. Нажаль, адыграцца ў заключным адрэзку не атрымалася, замест гэтага гаспадары дазволілі суперніку правесці адразу тры выніковыя напады. Фінальны лік – 7:3 на карысць “Адмірала”, хет-трыкам за які вызначыўся форвард Сцяпан Старкоў. Пасля заканчэння паядынку каманды вырашылі правесці серыю булітаў, дакладней у якой былі мінчане, адзіны дакладны кідок нанёс Сэм Энас. Няўдача ў асноўны час стала для “Дынама” пятай у шасці перадсезонных матчах.

«Смаргонь» развітаецца з Цярэнціем Луцэвічам

Абаронца Цярэнцій Луцэвіч пакіне «Смаргонь», паведамляе тэлеграм-канал «Ухо». «Паводле маёй інфармацыі, 33-гадовы капітан «мядзведзяў» пакіне каманду. Што з’яўляецца прычынай гэтага – не выдаецца», – напісаў аўтар канала. Па паведамленнях крыніцы, цікавасць да гульца ўлетку праяўляла мазырская «Славія».

У гэтым сезоне Луцэвіч правёў 19 матчаў за «Смаргонь» ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 4 мячы, і аддаў 4 галявыя перадачы.

“Сельта” ўпэўнена абыграла “Валенсію” ў матчы 2-га тура Ла Лігі

У матчы 2-га тура іспанскай Прымеры “Сельта” упэўнена абыграла “Валенсію” 3:1. На 14-й хвіліне лік у сустрэчы адкрыў паўабаронца «Валенсіі» Дыега Лопес. На 23-й абаронца “Сельты” Оскар Мінгеса аднавіў раўнавагу. На 28-й хвіліне нападнік Яга Аспас вывеў гаспадароў наперад. На 5-й даданай да першага тайма хвіліне Аспас не змог рэалізаваць 11-метровы ўдар. На 60-й хвіліне паўабаронца “Сельты” Фран Бельтран усталяваў канчатковы лік у матчы.
“Сельта” займае першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. Каманда набрала шэсць ачкоў за дзве гульні. «Валенсія» не зарабіла ніводнага ачка і размяшчаецца на апошнім, 20-м радку.

У матчы 2-га тура чэмпіянату Францыі «ПСЖ» разграміў «Манпельё» 6:0
У складзе гаспадароў дубль аформіў Брэдлі Баркаля. “ПСЖ” набраў шэсць ачкоў. Ён займае першае месца ў турнірнай табліцы Лігі 1. “Манпелье” з адным ачком размяшчаецца на дзевятым радку.

“Напалі” і “Чэлсі” дамовіліся пра трансфер Рамэлу Лукаку

“Напалі” дамовіўся з “Чэлсі” пра куплю 31-гадовага нападніка Рамэлу Лукаку за фіксаваную суму € 30 млн плюс € 15 млн як дадатковыя выплаты. Пра гэта паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана ў Twitter. Паводле інфармацыі крыніцы, бельгійскі нападнік падпіша кантракт з “Напалі”, разлічаны на тры гады. У мінулым сезоне форвард выступаў у складзе “Ромы” на правах арэнды. Ён прыняў удзел у 47 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся 21 голам і чатырма выніковымі перадачамі.

Беларускае Радыё Рацыя